"ultima ratio"

Дапаможнік раварыста 2.0 на Грушаўцы!

+1
-30
-1
Фаланстэр гатовы прадаставіць абноўленую версію "Дапаможніка раварыста"! Усё раскажам і пакажам у межах "Фэста на Грушаўцы"  1-га траўня а 14:00.
 
У праграме мерапрыемства:
  • кароткі расповяд пра тое, хто мы і чаго жадаем;
  • раздача "Дапаможнікаў";
  • дыялог пра праблемы раварыстаў і аб тым, якія праблемы ствараяюць яны.
«Дапаможнік» - гэта кароткі даведнік карыснай інфармацыі. У ім ёсць парады па транспартаванні і абслугоўванню, ПДР, цікавыя факты і адрасы месцаў, дзе заўсёды рады бачыць раварыстаў.
 
Мэты праекта
Удасканаленая версія 2.0 - маленькі крок на шляху вялікіх змен. Наша мэта - змяніць ПДР так, каб палегчыць жыццё кожнаму ўдзельніку дарожнага руху.
 
Улівайся ў абмеркаванне!
Першамайская сустрэча - яшчэ і магчымасць выказаць сваё меркаванне і прыняць удзел у дзейнасці Фаланстэра. Прыходзьце ў Грушаўскі сквер, разгледзім сітуацыю на дарозе, роварных сцежках і ходніках з усіх бакоў у сяброўскай атмасферы на свежым паветры!
Па ўсіх пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com і тэлефануйце +375296498327.
 
Кажы! Рабі! Мяняй!
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.