"ultima ratio"

Глабальны Дзень Вывучэння Drupal - 2

+1
+23
-1

14 верасня Drupal-клуб другі раз далучаецца да глабальнага Дню Вывучэння Drupal  і пачне свой наступны сезон.

На сустрэчы 14 верасня ўдзельнікі клуба прадэманструюць працэс зборкі сайта для некамерцыйнага праекта.

На працягу чатырох гадзін мы будзем займацца:

1. Фарміраваннем структуры і функцыянала сайта (складанне ТЗ) - 30 хвілін.
2. Зборкай профілю модулей, якія неабходны для выканання задачы (толькі contrib modules) - 2 гадзіны.
3. Паралельна будзе весціся адміністраванне віртуальнага сервера і асяроддзя праз такія тэхналогіі, як drush, shell і git.
4. Напрыканцы правядзём базавую тэмізацыю і тэставанне (усталёўка лагатыпа, шрыфтоў, футэра, кнопак) - 1 гадзіна.

Наша мэта - раскрыть магчымасці самых папулярных модуляў Drupal 7, паказать працу над праектам у камандзе, уцягнуць вас у дзейнасць клуба, а таксама зрабіць карысны праект.
Дзень арыентаваны на шырокае кола карыстальнікаў, як знаёмых, так і незнаёмых з сістэмай Drupal.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць анкету на сайце Клуба.

Пачынаем а 18:00. Працягласць - 4 гадзіны.
Усё, што будзе праходзіць падчас сустрэчы, можна назіраць у відэарэжыме на сайце zabej.info і твітэр-стужцы пад хэштэгамі #learndrupal#drupal карыстальніка @zabej_group

Запрашаем убачыць, як ствараюцца стартапы на Drupal!

Месца сустрэчы: г.Мінск, вул. Захарава, 77а, пак. 2б. "Фаланстэр"
Кантактны нумар: +375 29 1274267

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.