"alias"

Кібер Кіно 4.12: Салярыс

+1
0
-1

Дванадцаты прагляд Кібер Кінабункера адбудзецца 18 траўня, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім кіно “Салярыс”.

У невызначанай будучыні людзі вывучаюць планету Салярыс. Іх навука прыходзіць у тупік. Галоўны герой Крыс Кельвін адпраўляецца на планету, каб разабрацца са страннымі рэчамі, што адбываюцца там.. Але аказваецца, што "розум" планеты стварае неверагодныя вобразы для навукоўцаў, што жывуць на ёй, паступова сводзячы іх з розуму. Што ж жадае сказаць планета людзям?

Дата: 18 траўня
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,
Кантакт: +375 29 8602312

Уваход свабодны для гікаў, кіберпанкаў і прочай навалачы :)
Можна прыносіць гарбату, каву, ды пячэнькі.

Глядзім! Думаем! Гічым!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.