"alias"

Кінабункер 2018: Гора-Творца

+1
0
-1

Каманда Фаланстэра запрашае на прагляд кінастужкі “Гора-творца”, што адбудзецца 3 сакавіка у 19.00

О хай, гік! Задумваўcя ты калі-небудзь пра тое, што можа з’яўляцца меркай поспеху? Матэрыяльная ўзнагарода? Адчуванне сваёй праўнасці? Рэзультат, якім ганарышся? Мудрыя людзі кажуць, што мерку ты выбіраеш сабе сам.

У 2003 годзе на свет нарадзіўся фільм, які апасля праглядаў назвалі “Грамадзянінам Кейнам” дрэнных стужак”. Размова ідзе пра класічную “Комнату” ужо легендарнага рэжысёра, сцэнарыста, акцёра, прадюсера, іншапланецяніна (?) Томмі Вайсо. Здаецца, кіно было народжана, каб памерці ў пыле і забыцці, бо дрэнна там было ўсё, куды не ткні.

Але кінастужку фактычна выратавала інтэрнет-супольнасць. Яе растаскалі на цытаты, кінапаказы ладзяцца штогод, і шмат людзей могуць сказаць, што яны сапраўды яе фанаты. З яе смяюцца і ў той жа час зрабілі з яе амаль што культ. Поспех? Ці не поспех?

У 2017 годзе група галівудскіх энтузіястаў зняла свой “фільм пра фільм” Гора-Творца у якім даецца адказ на пытанне, што мучыць кожнага гледача “Комнаты”. Пытанне ДА ЯК ТАК? “Як гэта наогул можна было зняць?” І мы прапаноўваем табе разам з намі паглыбіцца ў гэтую гісторыю, дзе месца знойдзецца і марам, і мемам (такую сумесь не кожны дзень убачыш у кіно).

Паказ бясплатны, але калі сачыш за навінамі, то ведаеш, што зараз у нас ідзе краудфандынгавая кампанія. Кожны твой закінуты за “Творцу” рубель пойдзе на  Дранік-сервер, ён жа сервак для грамадства.  Так што апранай смокінг і пойдзем гуляць у футбол збірайся сам, збірай сяброў  і хадзем глядзець на тое, што стаіць за адным з самых эпічных кінафэйлаў. Ці усё ж кінапоспехаў? Гэта мы абавязкова з табой абмяркуем.

P.S бяры з сабой пячэнькі ці іншыя смачняхі на твой густ


Дата: 03.03.2018
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2
Кантакт: +375 44 7689571  (Ася)

 

Тэгі: 
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.