"magnum opus"

Фаланстэр аб'яўляе прыём практыкантаў

+1
-34
-1

На працягу 2014 года Фаланстэр праводзіць шэраг праектаў, дзе патрабуюцца разнастайныя навыкі і таленты.

Што мы прапануем?

Мы запрашаем студэнтаў прайсці практыку ў Фаланстэры.

Хто можа праходзіць практыку?

Студэнты любых навучальных устаноў краіны.

Эканамісты, дызайнеры, юрысты, педагогі, культурныя працаўнікі, мэнэджары, рэжысёры, журналісты, праграмісты, лінгвісты, сістэматэхнікі і іншыя адмыслоўцы змогуць знайсці месца ў Фаланстэры.

Нашы падыходы: 

  1. Нам важная практыка, фармальныя працэдуры мы зводзім да мінімуму. 
  2. Мы ўвесь час вывучаем новае і гатовыя дапамагаць вывучаць тэхналогіі, у якіх у вас няма ведаў. 
  3. Вы паспяхова праходзіце практыку, калі зробіце прынамсі адну карысную справу!

Праекты і кірункі 2014:

  • Праект “Дапаможнік раварыста“ - стварэнне мануала для веласіпедыстаў у гарадскіх джунглях (вясна-лета 2014).
  • Праект “Філіял Творчых Суполак” (Creative Commons) - разгортванне праекта, мэта якога рэформа аўтарскага права ў Беларусі.
  • Правядзенне адукацыйных клубаў, адкрытых лекцый, кінапраглядаў і іншых публічных мерапрыемстваў.
  • Майстэрня - дакранаецца тэхнічнага забеспячэння Фаланстэра, практыка ў сайтабудаванні, эксперыментальныя праекты з wi-fi, аднаплатнікамі, вывучэнне свабоднага праграмнага забеспячэння.
  • Супольнасці - кантакт з іншымі супольнасцямі, наладжванне мастоў, сумесныя праекты, каардынацыя ўзаемадзеяння.
  • Медыя накірунак - праца з прэсай, напісанне рэлізаў, рэдагаванне сайта, арганізацыя інтэрв'ю, развіццё сацыяльных сетак арганізацыі. 
  • Адміністраванне - арганізацыя працы каманды, праца з папяровым і электронным дакументазваротам, развіццё ўнутранай структуры і забеспячэння Фаланстэра.

Як запісацца на гутарку?

  1. Вы запаўняеце анкету ці пішыце матывацыйны ліст на falanster.by@gmail.com
  2. Мы звязваемся з вамі, сумаўляемся.
  3. Калі знаходзім агульную мову, прыступаем да справы.
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.