"contra spem"

Суполка-making праз Drupal-клуб

+1
0
-1

Уявіце, што вы - студэнт, а можа, сапраўды, так і ёсць. Як арганізаваць сайт студэнцкай ініцыятывы лепшым чынам? Над гэтым пытаннем разважае і працуе Drupal-клуб  27 снежня, у субботу з 10.00 да 13.00 на базе Фаланстэра.

Можна апісваць дзейнасць на сустрэчы з тэхнічнага боку, але гэта другасна.
У першаю чаргу, робім акцэнт на супрацы, знаёмстве суполак: Фаланстэра, БАСС*.. і іншых, якія жадаюць далучыцца. Таксама чакаем усіх ахвотных, каго цікавіць самаарганізацыя праз Сеціва.

Калі падрабязней, чацвёрты сезон клуба:
- працягвае вывучэнне асаблівасцей СMS Drupal, і гатовы звяртаць да веры ў open source (дапамагаем пачаткоўцам);
- супраца  са студэнцкай ініцыятывай і студэнтамі, якія цікавяцца інфармацыйнымі тэхналогіямі. Робім пракачку рэдактараў, менеджараў сайтаў па працы з магчымасцямі Drupal.

Адкрытыя да вашых ідэй у рэале і па пошце falanster.by@gmail.com.

*БАСС - Асацыяцыя "Братэрства Арганізатараў Студэнцкага Самакіравання "- патэнцыял кожнага студэнта для развіцця студэнцкага самакіравання і вышэйшай адукацыі Беларусі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.