"omnia vincit"

Сустрэча валанцёраў Вікі-дапаможніка

+1
0
-1

Выходзім на арбіту праекта Вікі-дапаможнік. І першы наш крок - сустрэча валанцёраў, адбудзецца 14 ліпеня, 18.50, на базе Фаланстэра.

Хутка падрабязнае апісанне праекта Вікі-дапаможнік з’явіцца на сайце, а дагэтуль скажам, што ідэя праекта - стварыць брашуру, якая проста і зразумела распавядзе пра Вікіпедыю і адкажа на больш актуальныя пытанні для пачаткоўца: Як дадаць першы артыкул? Што такое вікі-супольнасць? Па якіх прынцыпах яна працуе? Што такое свабодныя веды? Як запампаваць фота ў Вікіпедыю? 

Мы будзем ствараць брашуру талакой, гэтым самым узмацняючы супольнасць беларускай Вікіпедыі.

На сустрэчы мы разам складзём змест будучага дапаможніка і кожны вырашыць, што будзе рабіць далей: пісаць тэксты па змесце, вычытваць памылкі, маляваць малюнкі, вярстаць, ці займацца іншымі арганізацыйнымі справамі.

Запрашаем усіх на міжгалактычны касмічны карабель да Вікі-планеты!

Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com

П.С. Традыцыйна ў аўторак - сутрэча Фаланстэра. Гэта значыць, што, акрамя праекта Вікі-дапаможнік, можна будзе даведацца пра іншыя актыўнасці арганізацыі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.