"amicus Plato"

Вечар валанцёраў у Фаланстэры

+1
0
-1

Фаланстэр запрашае ўсіх сябраў і валанцёраў на святочную вечарыну. 

На нефармальнай сустрэчы мы будзем “узгадваць гераічэскае мінулае”, піць гарбатку і камунікаваць. Прыносьце сочыва, будзем частавацца. Валанцёраў чакае знак увагі на памяць.

“Большасць праектаў Фаланстэра робіцца на валанцёрскіх пачатках, дзякуючы дапамозе цікавых і неабыякавых людзей. Без іх удзелу немагчыма было б ладзіць карысныя для грамадства актыўнасці і развіваць асяродзе. Таму мы жадаем аддзякаваць тым, хто дапамагаў нам словам і справай!” - кажуць завадатары вечарыны.

Дзе: база Фаланстэра
Калі: 1 траўня, 18.30 - 20.30

Мір! Праца! Валанцёр!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.