"prima causa"

Вікі-дапаможнік. Сустрэча валанцёраў. Насычаем зместам

+1
0
-1

Праект Вікі-дапаможнік абъяўляе наступную сустрэчу валанцёраў, якая адбудзецца 22 ліпеня, 19.00, на базе Фаланстэра.

На сустрэчы мы разам дапрацуем змест будучага дапаможніка і пачнем напаўняць яго тэкстамі.
На наступных кроках будзе актуальна: вычытваць тэкст на памылкі, маляваць малюнкі, вярстаць ці займацца іншымі арганізацыйнымі справамі.

Міжгалактычны касмічны карабель ужо рушыць да наступнай планеткі!

Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com

П.С. Запрашаем прыняць удзел у апытанні, што варта дадаць ў дапаможнік.

Запоўні апытанку

 
ДАВЕДКА

Вікі-дапаможнік - ініцыятыва Фаланстэра і актыўных вікіпедыстаў, мэта якой ўзмацняць супольнасць беларускай Вікіпедыі. У працэсе праекта мы ствараем брашуру для пачаткоўцаў, дзе распавядзём пра Вікіпедыю проста і зразумела.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.