"prima causa"

Вікі-летнік'2017. Набор валанцёраў у каманду

+1
0
-1

Шчыра запрашаем усіх фанатаў Вікіпедыі і проста зацікаўленых паваланцёрыць на Вікі-Летніку’2017. 


Дзе: Беларусь
Працягласць: 7-17 ліпеня, 2017
 
Каманда Фаланстэра сумесна з Вікі-супольнасцю ладзіць Вікі-Летнік’2017 –  мерапрыемства для тых, хто хоча як мага больш даведацца пра Вікіпедыю, марыць стаць актыўным рэдактарам і жадае развіваць веды пра Беларусь і для беларусаў.
Цудоўная прырода будзе натхняць, вопытныя выкладчыкі падзеляцца розумам і карыснымі саветамі, правядуць майстар-класы па напісанню артыкулаў, стварэнню шаблонаў і выкарыстанню адкрытых ведаў. 
 
Летніку вельмі патрэбны энтузіасты, вікіфікітары і проста адказныя людзі. Адчынены некалькі вакансій (лагіст, каардынатар актыўнасцяў, педагог-арганізатар), задача кожнай з якіх  - рабіць гэты Летнік крышачку лепш.

Доўгатэрміновым валанцёрам мы прапануем:

  • бясплатнае пражыванне і харчаванне;
  • досвед працы ў камандзе Фаланстэра
  • магчымасць наведваць майстар-классы Вікі-Летніка

Валанцёрамі мы жадаем бачыць людзей, якія не баяцца браць на сабе складаныя задачы, будуць старана і плённа працаваць над іх выкананнем і, канешне, зацікаўлены ў пашырэнні Вікі-руха ў Беларусі.

Калі вы жадаеце стаць валанцёрам і дапамагчы ў арганізацыі мерапрыемства, запаўняйце анкету
Дэдлайн: падачы заяўкі на доўга тэрміновае валанцёрства да 25 сакавіка.

Запоўні анкету

Па усім пытанням можна пісаць на falanster.by@gmail.com    

Заслімачым Вікі-Летнік разам!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.