"ultima ratio"

Вікі-вечарына: прэзентуем дапаможнік

+1
0
-1

Прэзентацыя брашуры для вікіпедыстаў-пачаткоўцаў – «Вікі-дапаможніка» – адбудзецца 26 верасня а 17:00 на базе «Фіяльты». Таксама каманда стваральнікаў з «Фаланстэру» пазнаёміць удзельнікаў з актыўнымі вікіпедыстамі свету.

Жадаеце даведацца больш пра Вікіпедыю? Дазнацца, што такое вікі-кэмп, хто такія сцюарты, як узяць удзел у вікі-канферэнцыі, навошта кантэнту быць вольным? Нарэшце, жадаеце навучыцца рэдагаваць Вікіпедыю?

На сустрэчы актывісты «Фаланстэра» не толькі распавядуць пра Вікіпедыю, але і звяжуцца з актыўнымі вікіпедыстамі свету ды запытаюць іх пра самыя цікавыя праекты свабоднай энцыклапедыі, якія ладзяцца ў розных краінах.

Акрамя гэтага, адбудзецца прэзентацыя праекту «Вікі-дапаможнік» – брашуры, якая дапаможа пачаткоўцам далучыцца да супольнасці беларускай Вікіпедыі. Арганізатары жадаюць сабраць водгукі ўдзельнікаў, каб удасканаліць версію брашуры для друку.

Праграма:

  • Як дадаць артыкул у Вікіпедыю за 10 хвілінаў?
  • Што такое вольны кантэнт і ліцэнзіі?
  • Анлайн сесія з вікіпедыстамі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы:
    • Васія (Балгарыя): Што такое 100 вікі-дзён?
    • Войцэх (Польшча): Хто галоўны ў Вікіпедыі, або Чым займаюцца вікі-сцюарты?
    • Каарэль (Эстонія): Як зарганізоўваць вікі-канфэренцыю?
    • Сусанна (Арменія): Што такое вікі-кэмп і як адбываецца супраца вікіпедыстаў з розных краінаў?
  • Прэзентацыя «Вікі-дапаможніка».
  • Прэзентацыя магчымых планаў развіцця вікі-супольнасці на 2016–2017 гады.

Дата, час: 26 верасня, 17:00.
Месца: «Фіяльта», Мінск, вул. Мяснікова, 35.
Працягласць: 2 гадзіны з перапынкам на 10 хвілінаў.
Кантакт: +375 29 8602312, falanster.by@gmail.com

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.