"omnia vincit"

Вікіфікацыя на кінафестывалі

+1
0
-1

12 красавіка, а 13.00, Фаланстэр працягвае Вікіфікацыю: на гэты раз тэма - кіно, ў межах фестывалю Cinema Perpetuum Mobile. Саарганізатары: Кінаклуб.org і Беларускі Калегіюм.

Ці ведаеце вы беларускае кіно, режысёраў ды акцёраў? Ці жадаеце чытаць больш пра кіно на беларускай мове? Калі “так”, тады адказам на ваша пытанне будзе актыўны ўдзел у папаўненні беларускай Вікіпедыі слушнымі артыкуламі пра кінематограф.

Пра тое, як працаваць з Вікіпедыяй распавядуць актывісты Фаланстэра, у якіх есць досвед працы, і мацёрыя вікі-рэдактары. Эксперты Вольга Раманава і Максім Карпіцкі будуць дапамагаць зарыентавацца у беларускім кіно і раставіць прыярытэры, кансультаваць і даваць парады па стварэнні артыкулаў.

Удзельнікі майстар-класа дазнаюцца больш пра Вікіпедыю, яё мэту і прынцыпы працы, разам прыдуць да высновы: якія артыкулы больш актуальны на сёння па тэме кіно, атрымаюць практычныя навыкі рэдагавання існуючых артыкулаў і дадання сваіх. 

Для ўдзелу трэба запоўніць анкету, і ўзяць с сабой ноутбук.

Праграмма: 
13:00 - 13:20 -- Знаёмства з камандай вікі-рэдактараў
13:20 - 13:50 -- Вызначаем белыя плямы ў беларускай Вікіпедыі пра беларускае кіно (мазгавы штурм, прыярытызацыя артыкулаў)
13:50 - 14:20 -- Вывучаем асновы працы з Вікіпедыяй
14:20 - 14:30 -- Перапынак
14:30 - 17:00 -- Рэдагаванне ўласных артыкулаў, кансультацыі па тэхнічна-канцэптуальных пытаннях


Калі: 12 красавіка, 13.00
Дзе: месца будзе даслана тым, хто запоўніць анкету
Кантакт: +375(29)1274267, falanster.by@gmail.com

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.