"nota bene"

Wiki-дзень. Адкрываем веды

+1
-74
-1

17 жніўня Фаланстэр ладзіць Wiki-дзень.

Праграма мерапрыемства:

  1. Майстар-клас “Мой першы артыкул”: для тых, хто не працаваў з вікі, але жадае пачаць.
  2. Спрынт: удзельнікі дадаюць артыкулы ў вікіпедыю (пераважна беларускую), камунікуюць.

Таксама ў госці чакаем рэдактараў беларускага раздзелу вікіпедыі, якія з задавальненнем падзеляцца сваім досведам з пачынаючымі ўдзельнікамі.

У выніку арганізатары плануюць прыцягнуць увагу маладых людзей да сумеснай працы з ведамі.

Той, хто не мае магчымасці ўдзельнічаць непасрэдна, зможа паўдзельнічаць праз інтернет. Каардынацыя працэса будзе адбывацца праз skype/mumble.

Што неабходна з сабой захапіць?

  • Ноутбук (планшэт і г.д.) - гэта вельмі важны кампанент, бо іначай вам прыйдзецца проста сядзець і глядзець, як нейкія людзі корпаюцца ў камп’ютарах.
  • Падрыхтаваць (напісаць, перакласці) артыкул на цікавую для вас тэму. Калі ў вас не атрымаецца напісаць, тады арганізатары прапануюць свой варыянт.

Усім, хто зацікавіўся, мае пытанні па напісанню артыкула, тэхнічных магчымасцях ці онлайн-удзелу - пішыце на falanster.by@gmail.com

Дата: 17 жніўня
Час: 17:00 - 20:00
Адрас: Арт-Сядзіба, вул. Першамайская, 20-21

Вікі (англ. wiki) — вэб-сайт, структуру і змесціва якога карыстальнікі могуць самастойна змяняць с дапамогай інструментаў, якія прапануе сам сайт (паводле Вікіпедыі). Варта дадаць, што вікі - гэта не толькі добры рухавік для стварэння энцыклапедый, але і вельмі папулярны сродак фарміравання базы ведаў для арганізацыяў, ініцыятыў, праектаў. Аднаўленне і структураванне гэтай базы адбываецца, дзякуючы намаганням кожнага ўдзельніка падзяліцца сваімі ведамі і прыдатна аформіць іх.
 


You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.