Тое, чаго варта было чакаць - 9 верасня ў Мінску адбудзецца БутКэмп2!
Наша мерапрыемства зноўку збярэ айці-валанцёраў праекта “Лічбавая Майстэрня” і зацікаўленыя ў тэхнічнай дапамоге грамадскія ініцыятывы. Што будзе на сустрэчы: вынікі выкананых праектаў, планы на будучае і пра суперскую атмасферу не забываем.
У першую чаргу ўжо дасведчаныя ініцыятывы распавядуць, чым ім дапамаглі айці-валанцёры праекта “Лічбавая Майстэрня”. Паслухаем і валанцёраў - што атрымалася, што - не, і як ім наогул працавалася у суполке з ініцыятывамі.
Другую частку сустрэчы прысвецім абмеркаванню сярод валанцёраў і арганізацый патрэб і праблем тэхнічнага накірунку. Спецыялісты таксама змогуць дапамагчы ў стварэнні тэхнічных заданняў.
Для чаго робіцца: жадаем пахваліцца поспехамі праекта “Лічбавая Майстэрня”. Ну а найбольш - удасканальваем супрацу паміж ініціятывамі і валанцёрамі, стусоўваемся і карысна бавім час.
Найбольш паспяховыя валанцёры атрымаюць буракі і плюшкі (што гэта такое - даведаецеся апасля).
Пачатак сустрэчы - у 12.00. Месца правядзення - памяшканне “Комната 3\0\2” (вул.Леніна, д.50, к.302).
#буткэмп2