"cosa nostra"

Свабодныя веды

МГА "Фаланстэр" з'яўляецца філіялам Creative Commons у Беларусі (хэш-тэг #ccbelarus). Асноўная мэта дзейнасці філіяла - папулярызацыя публічных ліцэнзій Creative Commons.

Дзеля гэтага мы спрыяем даследаванням, вывучэнню прымянення юрыдычных механізмаў, якія дазваляюць пераадольваць бар'еры капірайту.

Таксама мы зацікаўлены ў актыўным распаўсюджанні ведаў па дадзенай тэме праз публічныя мерапрыемствы: конкурсы, адкрытыя лекцыі, дыскусіі, друкаваную і асветніцкую прадукцыю.

Наша публічная кампанія мае назву "Смачная творчасць" (або "Экасістэма свабоднай творчасці")

Прэзентацыя

+ новая версія прэзентацыі (08.2014)


На 2014-2015 гады мы вызначыліся з кірункам дзейнасці філіяла Творчых Суполак, пра які можна прачытаць ніжэй.

Кароткае апісанне
У законе Пра аўтарскае права (капірайце) усё, што не дазволена праваўладальнікам, - забаронена. У сетцы Інтэрнэт дадзеная праблема абвастраецца тым, што часта праваўладальніка яшчэ цяжэй знайсці і тым больш дамовіцца пра выкарыстанне часткі яго твору нават у некамерцыйных мэтах. У свеце існуе набор публічных ліцэнзій, які дае магчымасць аўтарам і праваўладальнікам гнутка перадаваць частку правоў карыстальнікам кантэнту. Але ў Беларусі патэнцыял такіх публічных ліцэнзій не можа быць скарыстаны ў поўнай меры. Неабходна даследаваць запатрабаванні аўтараў і стваральнікаў кантэнту, а таксама карыстальнікаў, каб падрыхтаваць умовы для змены сітуацыі.

Мэта:

Даследаваць публічнае ліцэнзаванне ў Беларусі і падрыхтаваць умовы для іх ужывання.

Задачы

  1. Даследаваць запатрабаванні зацікаўленых бакоў (аўтараў, карыстальнікаў).
  2. Праінфармаваць супольнасці і грамадскасць пра бягучае становішча спраў.
  3. Распрацаваць змяненні ў закон Пра аўтарскае права.


Крокі

  1. Юрыдычнае і навуковае даследаанне.
  2. Распаўсюд вынікаў, публічная прэзентацыя даследавання і абмеркаванне.
  3. Скласці законапраект і петыцыю для новага закона "Пра аўтарскае права".


Крок першы. Даследаванне

  1. Збор пытанняў ад зацікаўленых людзей пра свабоднае ліцэнзаванне.
  2. Зносіны з дзяржаўнымі органамі пра месца публічных ліцэнзій у заканадаўстве.
  3. Кансультацыі з юрыстамі і выкладчыкамі права, пошук адказаў на сабраныя пытанні.
  4. Вывучэнне замежнага вопыту.


Крок другі. Абмеркаванне

  1. Публікацыя вынікаў даследавання ў адкрытым доступе.
  2. Правядзенне мерапрыемства з удзелам зацікаўленых бакоў (дзяржаўных органаў, арганізацый, творчых супольнасцяў, аўтараў і да т.п.).
  3. Анлайн абмеркаванне разнастайных прапаноў ў закон Пра аўтарскае права.

Крок трэці. Кантакт

  1. Складанне альтэрнатыўнага законапраекта для ўжывання публічных ліцэнзій у Беларусі, а таксама анлайн петыцыі.
  2. Публікацыя законапраекта ў прэсе і прасоўванне петыцыі
  3. Давядзенне законапраекта і выніку петыцыі органам, якія займаюцца заканатворчасцю.

 

Якія сродкі, людзей, рэсурсы шукаем:

  1. Кансультацыі юрыстаў - 300-500 еўра
  2. Пераклады тэкстаў ліцэнзій - 200 еўра
  3. Памяшканне для прэзентацыі на 30-40 чалавек - 150 еўра
  4. Усталёўка і падтрымка анлайн-платформы - 200 еўра

Выніковы бюджэт: 1050 еўра альбо навыкі і час людзей
 

Чаканыя вынікі (2014-2015)

  1. Свабодныя ліцэнзіі перакладзены на беларускую (рускую) мову.

  2. Сабрана маса пытанняў, якія тычацца публічнага ліцэнзавання.

  3. Праведзены круглы стол з удзелам зацікаўленых бакоў па зменах у закон Пра аўтарскае права.

  4. Складзены законапраект метадам краўдсорсінгу.

  5. Сабрана 1000 подпісаў у падтрымку новых прылажэнняў.

*Прэзентацыя пра  праблемы капірайту

Лагатып філіяла:

 

Далучыцца да дзейнасці філіяла

 

Карысныя спасылкі

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.