"prima causa"

Кібер Кіно. Кінабункер 4.0-beta

Кіно - гэта не толькі мастацкі момант, але таксама і наглядны дапаможнік, кіраўніцтва да дзеяння. ceaser_by

Глядзім кіно, якое хвалюе гікаў.

Куды ідзем?

  • даследуем рэальны і магчымы свет лічбавых тэхналогіяў,
  • да эстэтыкі сацыяльнага гіка,
  • як можам змяніць свет.

Каго чакаем?

Фанатаў жанру, пісьменнікаў адзіночак, адмінаў 404, кібер кухараў, ты-ж-праграмістаў...

Усіх жадаючых пашырыць кругагляд па дадзенай тэме, падзяліцца думкамі, знайсці аднадумцаў, разам ствараць кібер моду і новую лічбавую будучыню.

Што будзе?

Глядзім фільмы на тэмы: кіберпанк, (анты)утопія, свет лічбавых тэхналогіяў, навуковая фантастыка, грамадства і тэхналогіі (мастацкія і дакументальныя), - падабраныя ўдзельнікамі  Фаланстэра і заўзятымі наведвальнікамі, па спісу. Сустракаемся раз на тыдзень, па серадах, а 19.00 на базе Фаланстэра з сакавіка па травень 2016.

Як будзе?

Працягваючы традыцыю Кінабункера* дзелім увесь сезон на сэты - сустрэчы па адмысловай тэме. Адзін сэт (кінапрагляд) - адзін фільм. Але ў адрозненне ад класічнага Кінабункера мы будзем прытрымлівацца адной тэматыцы на працягу сезона.

“На пляцоўцы Кінабункера будзе адбывацца фарміраванне альтэрнатыўных поглядаў на розныя тэмы і актуальныя праблемы грамадства. Тут ствараецца новае бачанне Свету.” - пасланне стваральнікаў ініцыятывы.

Ролі і магчымасці

Можна ўдзельнічаць у кінапаказах не толькі, як глядач, але і як мадэратар, дакладчык, малявальшчык афіш, мэнэджэр па сацыяльных сетках, падвышаючы сваю карму:

  • Мадэратар сустрэчы рыхтуе фільм і пытанні да фільма, якія прапануецца абмеркаваць пасля прагляду, сочыць за парадкам, часам...
  • Дакладчык можа падрыхтаваць свае бачанне праблем і рашэнняў, якія закранае фільм (15-20 хв).
  • Мастак - робіць афішу.
  • Мэнэджэр па сац. сетках распаўсюджвае афішу з тэкстам абвесткі.

geek commit

Як трапіць на кінапрагляд?

Прагляды адбываліся штосераду з сакавіка па травень.

Час збору 18.30-19.00, а 19.00 слухаем даклад, калі ёсць, 19.20 уключаем фільм. Кожную сераду (з сакавіка па травень).
Месца вул. Захарава 77а, пам 2 “Б”
Кантактны нумар +375 29 8602312
Сярэдняя працягласць 2.00-2.50 гадзіны

Падпісацца на навіны клубу

Глядзім! Думаем! Гічым!

 

ЧЫТАЙЦЕ ВЫНІКІ ЧАЦВЁРТАГА СЕЗОНУ


ДАВЕДКА
*Кінабункер - ініцыятыва супольнасці “Забей”, якая ладзілася на працягу 2008-2011 гадоў, мэта якой - адкрыццё ведаў пра грамадства, гісторыю, палітыку, фарміраванне думак, развіццё ідэй праз кіно і пабуджэнне да грамадскай актыўнасці. (Чытаць на сайце zabej.info)

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.