"dictum - factum"

Дапаможнік раварыста 2.0

Новае выданне брашуры "Дапаможнік раварыста" - падстава для грамадскіх абмеркаванняў праблем раварыстаў у горадзе. Дапаможнік збірае каманду людзей для працы над змяненнямі правілаў дарожнага руху.

Дапаможнік раварыста - адкрыты праект, які можна паляпшаць, дапаўняць, пераўтвараць. Падрабязней - у вікі.

Крок 1. Вывучаем

Размаўляем з раварыстамі. Правялі апытанне (з лістапада 2013 па студзень 2014), у якім прынялі ўдзел 424 чалавекі. Сабралі інфармацыю: чаго хочуць раварысты ў Беларусі.

  • Дазволіць ездзіць па праезнай частцы або па выдзеленай паласе (перагляд 148 пункта).
  • Не спешвацца пры пераходзе праз дарогу (перагляд 151 пункта).
  • Асобная паласа для раварыстаў
    і інш.

На пытанне: ці змяняць правілы дарожнага руху? Больш за палову апытаных адказалі - Так.
Дастаткова інфармацыі для зменаў?

Крок 2. Змяняемся

Ствараем разам шпаргалку "Дапаможнік раварыста". Збіраем веды і досвед папярэдніх пакаленняў пра ПДР, прынцыпы гарадской прасторы і распаўсюджвае іх сярод раварыстаў, такім чынам павышаем узровень ведаў і фармуем актыўнае супольніцтва. (Асяродак працы: вікітрэла, скайп).

Дапаможнік змяняе Вас!

Спапаваць pdf

 

Шаг 3. Змяняем

Што будзе пасля Дапаможніка?

  • Збіраем меркаванні і прапановы раварыстаў, абмяркоўваем, аналізуем, сістэматызуем іх.
  • Звязваем людзей, у якіх падобныя ідэі і прапановы, для сумеснай працы з імі.

Ствараем петыцыі, адкрыта прасоўваем іх у органах улады. Для гэтага разварочваем Інструмент Удзелу (сістэму для абмеркавання і прыняцця рашэнняў).

Змяняем правілы!

Як далучыцца да каманды?

Далучыцца да каманды праекта можна на любым этапе (Асяродак працы: вікі, трэла, скайп), а таксама дапамагчы фінансава. Пішыце falanster.by@gmail.com ці тэлефануйце +375298602312.

Post Scriptum

Работа над «Дапаможнікам раварыста» версіі 1 праходзіла ў мінулым годзе ў лютым-траўні 2013года. Прэзентацыя адбылася летась.

Спампаваць «Дапаможнік раварыста 1.0»

Хэштэг: #menyajpravila

Змяняй правілы! Змяняем гарадскі ландшафт на карысць раварыстам.

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.