"qui pro quo"

Drupal-злёт

Drupal-злёт - форум-сустрэча распрацоўнікаў, гікаў, лінуксоідаў, праграмістаў, сацыяльных і інтэрнэт-актывістаў у адным месцы ў прызначаны час. Падчас злёту адбываецца актыўны абмен ведамі пасродкам прэзезентацый, дакладаў і майстар-класаў.

Асноўная мэта мерапрыемства – пашыраць і развіваць адкрытыя супольнасці і праекты ў Беларусі, а таксама прыцягваць да працы Фаланстэра цікавых і разумных людзей.

Першы злёт прайшоў 26 лістапада 2011 года. Ён сабраў зацікаўленных друпалераў і opensource-актывістаў.

Другі праходзіў 15-16 снежня 2012 года і адбываўся ў фармаце хакатона. На працягу злёту асноўнай была праца над стварэннем сайту праекту "Некропалі Беларусі" , прысвечаным старым і гістарычным магілкам Беларусі. Таксама ўдзельнікі пераклалі большую частку модуля Date. Кожны праект, за які бяруцца на Drupal-злёце, рэалізуецца на вольных пачатках, на асабістай зацікаўленасці і энтузіязме ўдзельнікаў мерапрыемства.

Сустрэчы аб'яноўваюць людзей розных прафесій. Лекцыі і прэзентацыі разлічаныя на людзей з розным узроўнем ведаў. Удзельнікі могуць перадаць ці падцягнуць свае веды, або проста патусіць сярод аднадумцаў.

Актывісты аб’яднання Фаланстэр вельмі зацікаўленыя над працягам працы з Drupal-сустрэчамі. Фаланстэр заўсёды запрашае далучыцца да развіцця Drupal і стварэння наступнага Злёту.

Падрабязней пра злёт можна прачытаць на сайце: drupal-sliot.by
Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.