"prima causa"

Куток Раварыста

Роварны куток - валанцёрская ініцыятыва па рэмонту ровараў, створаная для падтрымкі роварнай супольнасці ды росту камунікацыі паміж раварыстамі.

Што можа пайсці не так? 
- прабілася кола;
- знасіліся тармазы; 
- не пераключаюцца хуткасці;
- парваўся тросік; 
- усё, што заўгодна.

Што рабіць?
Ехаць да нас (калі усё зусім дрэнна - ісці побач з роварам). Адрамантаваць свой ровар можна бескаштоўна: наш Куток - гэта валанцёрская ініцыятыва, што існуе на ахвяраванні карыстальнікаў. У падзяку ты можаш пакінуць грошаў на развіцце руху або інструменты. А можа, ты сам - майстра пачынкі, і ёсць жаданне дапамагаць ці вучыць іншых, але проста ня маеш неабходных прылад? У такім выпадку будзем рады бачыць цябе ў якасці валанцёра.

Чаго мы жадаем?
Наша ініцыятыва накіраваная на падтрымку роварнай супольнасці - мы жадаем павелічэння камунікацыі паміж раварыстамі. Таксама нас цікавіць распаўсюджванне ведаў пра ровар-культуру і бяспека раварыстаў у гарадскім асяроддзі. Інакш кажучы, мы мусім бачыць на дарогах спраўна працуючыя ровары, а ў нашым Кутку - пазітыўных людзей, у якіх завязваюцца новыя знаёмствы і родзяцца самыя нечаканыя ідэі.

Хто патрэбен/што патрэбна?
Так як Куток - ініцыятыва неабыякавых людзей, то будзем задаволеныя, калі наведвальнікі таксама будуць на адной з намі хвалі: падзякаваць за працу валанцёра можна данэйтам. Яшчэ нам неабходныя людзі, якія б маглі адказваць за працу Кутка - адчыняць і зачыняць яго ў патрэбны час. Патрэбныя таксама добрыя рукі, што будуць пачыняць ровары. Далучыцца да каманды надзвычай проста: пішыце на нашу пошту falanster.by@gmail.com Мы жадаем Кутку доўгага працоўнага жыцця, таму радыя любым зацікаўленым у падтрымцы роварнага руху людзям. І не цікаўным рады також - хто, як не мы, можа распавесці пра карыснасць, таннасць і экалагічнасць роварных падарожжаў!

Мяняй правілы!
Навічкам і вопытным раварыстам у дапамогу мы выпусцілі новую версію Дапаможніка роварыста - карманную энцыклапедыю карысных ведаў аб тым, на чым, як і па якім сцежкам трэба ездзіць. Пампуй новую версію, саблюдай правілы, ведай свае правы і распавядай сябрам.

Дапаможнік раварыста
Праект "Дапаможнік раварыста" - гэта брашура для раварыстаў, якія збіраюцца пакараць гарадскую прастору. У дапаможніка ёсць спасылка на старонку ў вікі, дзе можна прачытаць больш падрабязную інфармацыю аб праекце. Скачаць дапаможнік можна тут: беларуская версія і руская версія.

 

Як трапіць: Куток працуе, калі працуе Фаланстэр. Час працы базы Фаланстэра можна праглядзець у каляндарэ.

 

Кошт уваходу: Свабодны. 

 

 

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.