"prima causa"

Наваселле

Праект “Наваселле” закліканы падтрымліваць ініцыятывы, блізкія па духу, але яшчэ без дастатковых сродкаў для самастойнай інфраструктуры.

Каманда Фаланстэра вырашыла прадаставіць адно з двух сваіх невялікіх памяшканняў ініцыятывам пачаткоўцаў. Памяшканне змяшчае 10-12 чалавек. Аптымальна падыходзіць для невялікіх адукацыйных мерапрыемстваў, планавання дзейнасці, вырашэння штодзённых задач, правядзення клубаў, невялікіх кінапаказаў і г.д.

На сёння мы маем: інтэрнэт, праектар, дошку, 15 крэслаў, а таксама стол і шафу для рэчаў і пітную ваду з падагрэвам для гарбаты.

Каго запрашаем?

Па-першае, тыя ініцыятывы, якія падзяляюць нашы прынцыпы:

  • Празрыстасць - дзелімся інфармацыяй пра справы каманды (сустрэчы, праекты, плана)
  • Удзел - адказнасць за свае ўчынкі і прыняцце камандных рашэнняў
  • Уключанасць - пастаяннае ўзаемадзеянне з супольнасцямі і грамадствам, а таксама магчымасць удзельнічаць у сустрэчах адзін аднаго.

Па-другое, хто гатовы рабіць унесак на памяшканне. Унёсак агаворваецца персанальна з кожнай ініцыятывай.

*Больш дэталёва пра нашы падыходы.

Чаго прытрымліваемся?

  1. Прыбіраць за сабой у пакоі, выносіць смецце, пакідаць чыстай прыбіральню.
  2. Паліць падалей ад ганка.
  3. “Калі ўзяў ці ўзяла пячэньку - прынясі замест смачняху”.

Як працуем?

  1. Кансэнсусам узгаджаем паміж іншымі захавальнікамі Фаланстэра расклад падзеяў і сустрэч,  гадзіны, у якія можна “фрылансіць” калектыўна. Размяшчаем у гугл календары Фаланстэра.
  2. Усе абмеркаванні і спрэчныя пытанні робім у лумія
  3. Усю цякучку - гэта задачы, якія тычацца развіцця, абслугоўвання, рамонту памяшкання і маёмасці - вядзём у трэла.

Аплата і працяг на наступны месяц

Унёскі на наступны месяц адбываюцца да 25 чысла бягучага.

Як заявіццца на памяшканне?

1. На працяглы час:

    a. Стварыць старонку з апісаннем на нашай вікі

  • назва ініцыятывы,
  • мэты дзейнасці,
  • кантактная асоба (тэлефон, сацсеткі, мэйл),
  • інфармацыйны рэсурс ініцыятывы (калі маецца)
  • Час, які патрэбны цягам тыдня.

    b. Паведаміць нам на пошту falanster.by@gmail.com
    c. На працягу 5-10 дзён мы прымем рашэнне па вашай прапанове.

*калі вы не ведаеце, як працаваць з нашай вікі, пішыце нам на пошту, мы дапаможам.
 
2. На 1-2 разы:

  • Напісаць нам на мэйл, запоўніўшы палі з пункта 1.а
  • На працягу 2-3 дзён мы пішам вам адказ і сустрэчную прапанову.

 

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.