"ex libris"

3 моманты, якія варта ўлічыць пры планаванні на 2019-2020

суб, 10/27/2018 - 10:45

У 2017 годзе мы рабілі стратэгічнае плананаванне у Фаланстэры, пачынаючы з нуля. Я ужо пісаў пра гэты творчы, інтэлектуальны працэс у двух частках. Карацей гэта быў сапраўдны эпік для невялікай арганізацыі і выпрабаванне для яе сябраў.

Падчас гэтай сесіі, мы выкрышталізоўвалі сваю ідэнтычнасць праз сторытэлінг, выдзялялі унутраныя патрэбы, робячы свот аналіз, розныя прыярытызацыі. Усе было зроблена на каленцы, гэта значыць, з прачытанага ў інтэрнеце, нейкіх брашурках, кнігах і ўласнага бачання, што такое стратэгічнаае планаванне.

У выніку мы абралі 5 накірункаў, апісалі іх у трэла і пачалі дзярзаць. Вядома ўзнікла некалькі выклікаў. Апішу 3 найбольш балючыя з іх:

  1. Людзі, якія планавалі і людзі, якія выконвалі планы перасякалілся толькі часткова. Для валанцёрскай арганізацыі, дзе мінімальная колькасць працэдур, вымушае думаць пра мінімізацыю такой сітуацыі - гэта сур’ёзнае пытанне перадачы цэласных ведаў пра планы новым валанцёрам.
  2. Мы занадта шмат увагі надзялілі планаванню унутры арганізацыйнага развіцця і вельмі мала думалі пра знешнюю актыўнасць арганізацыі. Як вынік скарацілася знешняя дзейнасць, але кіпела унутранае жыццё: трэнінгі па ўстойлівасці ўнутры каманды, вырашэнне канфліктаў, механізмаў прыняцця рашэнняў, тэматычныя майстар-класы і інш.
  3. Насамрэч мы недастаткова дэталізавалі план дзеянняў, таму не разлічылі наяўны рэсурс. І ужо з красавіка прыйшлося скарачаць актыўнасць, і змяняць найбольш патрэбныя для гэтага ролі.

Нарашце мы стаміліся ад гэтых сесій, людзей стала прыходзіць меней, ці наогул людзі прыходзілі непастаянна, значыць не мелі поўнай карціны усяго планавання. 

Яшчэ варта адзначыць, што ў валанцёрскай арганізацыі ёсць хвалі, па якім могуць прыходзіць і сыходзіць валанцёры. Чарговая хваля паднялася ў канцы кастрычніка 2017 і сыйшла ў лютым 2018. На фоне гэтых аптымістычных настрояў мы праводзілі стратэгічнае планаванне, і не улічылі, што у пэўны момант планы будуць занадта непад’ёмны для каманды. 

Аналізуючы бягучы стан, у гэтым годзе мы вырашылі скарэктаваць дзеянні і  прыцягнулі знешніх спецыялістаў. Што у нас атрымалася з гэтага распавяду ў наступны пасце.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.