"cosa nostra"

Дайжэста навінаў за студзень, 2018

пят, 02/16/2018 - 22:15

Падборка навінаў каманды Фаланстэра за мінулы месяц.

У студзені мы былі ў запарцы:

  1. рабілі стратэгічнае планаванне,
  2. збіралі каманду на абнаўленне сайта,
  3. каардынавалі Лічбавую майстэрню 

і наогул, думалі, як жыць далей. 

Справаздача 2017

Справаздачу актыўнасцяў у мінулым годзе можна прачытаць на сайце. 

У 2017 годзе мы арганізавалі 5 сесій па стратэгічнаму планаванню, дзе каманда Фаланстэра вызначалася з планамі на 2018 -  яе мы апублікуем напрацягу двух тыдняў. Гэта, насамрэч, хаця і працяглы, і demanding, але вельмі займальны працэс рэфлексіі і сітуацыі выбару.

Зараз таксама можаце паглядзець больш дэталяў: як мы

“Рэбут” або перапрацоўка сайта

Нарэшце мы завяршаем збор каманды для пачатку мадэрнізацыі сайта арганізацыі. На сёння яшчэ неабходна закамплектавацца: 
распрацоўшчыкам Drupal (LAMP), 
кантэнт мэнэджэрам.
і стартуем. Уся распрацоўка працягнецца з сакавіка да траўня. Цікава прыняць удзел? Лістуй нам на пошту: falanster.by@gmail.com

Проста наведваеш сайт? Каманда распрацоўшчыкаў просіць запоўніць анкету для таго, каб змены, якія адбудуцца, максімальна адпавядалі чаканням карыстачоў сайта. Анкета зойме 5-7 хвілін. 

Запоўні анкету для паляпшэння сайта Фаланстэра!

Буткэмп 3 

Адзін з нашых накірункаў - Лічбавая майстэрня -  падрыхтавала чарговы (рэ)Буткэмп. На гэты раз будзе 2 патока. Грамадскія арганізацыі і айціваланцёры змогуць атрымаць веды у вырашэнні лічбавых задач, а лічбавыя валанцёры - падзяліцца досведам, атрыманым у праектах, якія яны паспяхова зрабілі. 

Раім актывістам і валанцёрам Фаланстэра наведаць Буткэмп, або пашырыць словы сярод знаёмых грамадскіх ініцыятыў або айці-спецыялістаў. Момант пракачкі!

Дата і месца: 24 лютага, 10:50, факультэт журналістыкі БДУ. Дэталі чытайце ў блогу Майстэрні і 

Рэгіструйся на Буткэмп!

Збор грошай на Дранік-сэрвер

У лютым мы пачалі збіраць грошы на сэрвер для грамадства

З дапамогай сэрвера айці-валанцёры змогуць зрабіць больш карысных справаў для грамадскіх ініцыятыў і праектаў. 

Сэрвер ужо існуе і працуе, мы хочам зрабіць яго функцыяванне больш устойлівым: аплаціць размяшчэнне ў датацэнтры на некалькі год наперад. Калі табе сімпатычны гэты праект Фаланстэра, патрымай. 

Адшкадуй рубель на сэрвер!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.