"cogitandum et agendum"

Гік-Лаўка. Справаздача 2018

сер, 01/02/2019 - 18:45

Данейт-крама для супольнасці, Гік-Лаўка, распачала сваю дзейнасць са жніўня 2017. Крыху падсумуем нашу дзейнасць за год 2018.

Сайт

Нас можна знайсці па адрасу geeklauka.by. На ім усе магчымыя вырабы, якія мы ствараем. Акрамя “Тавараў” у нас дадаліся “Паслугі” і “Майстар-класы”.

Зараз 36 тавараў, 24 дадаліся у 2018 годзе.
(Мы не гонімся за колькаслю, мы прапануем якасны і самаробны тавар:)

Паслугі

Мы маем 3 віда паслугаў:

  • Размалёўка ровара,
  • Ваша выява на цішотцы,
  • Малюнкі з планетамі.

Майстар-класы

Маем 4 перыядычныя майстар-класы:

  • Малюем на цішотках,
  • Робім значкі сваімі рукамі,
  • Робім упрыгожванні з ethernet кабелю,
  • Робім магніты.

Было праведзена 7-8 мастар-класаў.

Гік-мадэлі

Мы прыцягнулі да супрацы каля 17 гік-мадэляў: хлопцаў і дзяўчат, якім падабаецца гік-культура, гатовых фоткацца з нашымі нішцякамі.

Паказ мод падчас FSP

Зладзілі паказ модаў падчас FSP улетку, у якім прымалі удзел каля 6 гік-мадэлі і  3 валанцёра Фаланстэра.

Удзел у выставах і івэнтах

  • Віва-ровар парад,
  • Ноч музеяў,
  • Наш дзень-рок фэст,
  • Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”,
  • FSP,
  • Форум Будучыня.

Зрабілі вывад, што лепш удзельнічаць у мерапрыемствах, дзе наша тэматыка найбольш падыходзіць, і дзе няма вялікай канкурэнцыі з іншымі хэндмэйдзерамі. Але, канечне, каб “заявіць” пра сабе падыдуць розныя выставы.

Сабраны данэйт

Мы не вялі вельмі падрабязны падлік. Каля 500 руб сабралі чыстага данейту.
Таксама мы наблі плотэр для тонкай нарэзкі дэталёвых малюнкаў. І палатку са сталом для выездаў.

Сац.сеткі

У наступным годзе мы будзем працягваць працу Гік-Лаўкі! У першую чаргу яна суправаджае праекты Фаланстэра і брэндзіруе іх, тым самым ствараючы каля_гікаўскую культуру вакол нашага руху. 

Гік-Лаўка працуе у 2019 годзе па суботах з 13.00 да 17.00 на базе Фаланстэра (вул. З.Бядулі 3, пам 2Н). (І падчас працы іншых праектах Фаланстэра напрацягу тыдня).

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.