"amicus Plato"

Хто на майстра Йоду правы мае? Сустрэча з польскім філіялам Сreative Commons Частка 1

чцв, 11/23/2017 - 19:15

Дзень першы

18-19 лістапада ў Мінску інтэнсіўна і горача размаўлялі пра змяненні ў беларускім аўтарскім праве, музычнае пірацтва і філасофію свабодных ведаў . Якім чынам адно з адным звязалася і якое месца ва ўсіх гэтых гаворках займаюць ліцэнзіі Creative Commons (СС)?

Сустрэча “Creative Commons. Адкрытыя ліцэнзіі. Збіраем магчымасці” падрыхтавала глебу, каб троху пакапацца ў мінулым аўтарскага права і, разумова, зазірнуць у яго будучыню.

Фаланстэр арганізаваў мерапрыемства з такой пышнай назвай, здаецца, надзвычай нефармальна і душэўна - была магчымасць кансультавацца амаль у індывідуальным парадку з лепшымі практыкамі па ліцэнзіям СС. У Мінск завіталі польскія спецыялісты - Каміл Слівоўскі, які з’яўляецца су-лідэрам польскай каманды Сreative Commons і адукатарам у польскай арганізацыі Panoptykon Foundation і Наталля Мілешук - юрыстка і эксперт у публічных палітыках, экспертка па прававых пытаннях у Creative Commons Польшча.

Жадалася не толькі дзяліцца досведам у вузкім коле “людзей разумеючых”, але і распавесці тым, хто пра аўтарскае права мусіў бы ведаць больш. Таму мы запрасілі гасцей - усіх, хто ці мае нейкі досвед па працы з ліцэнзіямі, ці жадаў бы такі досвед атрымаць.

Удзельнікі сустрэчы. Фота ад Святланы Ермаковіч. CC BY-SA


Нехта з удзельнікаў маў юрыдычны бэкграўнд, хтось прафесійна займаўся музычным бізнесам, а камусь было цікава даведацца пра аўтарскія правы з погляду журналіста. І што прыемна - здаецца, кожны знайшоў адказы на свае пытанні, і ў тым ліку - у ліцэнзіях СС.

Паспяховасць Доктароў і засеванне Градкі

Першы дзень праходзіў у памяшканні EventSpace. Мерапрыемства пачалося з тэзіса - капірайт (не блытаць з капірайтэрамі)  у сучасным выглядзе мае быць вельмі складанай сістэмай правоў і забаронаў. У першую чаргу Каміл паказаў  у сваёй прэзентацыі фотаздымак, дзе быў адлюстраваны майстар Йода, напячатаны на 3д-прынтэре - прапанаваўшы простае, на першы погляд, пытанне - а каму належаць правы на сам здымак? Задумаліся хвілін на 10 - аказалася, што акалічнасцей даволі шмат.

У часы лічбавага свету капірайт (аўтарскае права) выглядае гэткім чалавекам, што носіць у воку манокль - ён, разумова, мае вельмі важны від, ды і  калі-нікалі штосьці разумнае кажа, але калі ёсць акуляры, лінзы і цэнтры карэкцыі зроку, дык чаму не карыстацца менавіта імі? Польскія калегі асабліва  жадалі падкрэсліць - ліцэнзіі СС, з якімі яны працуюць і веды па якіх распаўсюджваюць, аўтарскаму праву не перашкаджаюць, а, наадварот, дапамагаюць яму быць больш гібкім да сучаснай рэчаіснасці.  Праблемы ўзнікаюць, у першую чаргу, адносна адукацыі і культуры - адзначалася, што адчайна не хапае адкрытасці кантэнту і яго даступнасці.

Наталля паднімала пытанне аднолькавых магчымасцей атрымоўваць як адукацыйны, так і мастацкі кантэнт усім жадаючым. Каміл быў больш радыкальным адносна капірайта, углядаючы ў ім яшчэ і свае асабовы элемент цэнзуры з боку дзяржавы.

Пытанні адчыненасці кантэнта (Фота ад Consulina. CC BY-SA)

На лагічныя пытанні аб тым, што можна супрапаставіць існуючай сістэме і якім чынам  творцам зарабляць на булку з маслам, прыводзіўся прыклад Коры Доктароў - пісьменніка, які не хваляваўся адносна платнасці сваіх твораў, выкладваючы іх у свабодны дасяг пад ліцэнзіямі СС - і менавіта такім чым атрымаў грошы ад удзячных чытачоў. Прыклад Доктароў, разумова, не з’яўляецца панацэей, але выразна паказвае, што выкарыстанне ліцэнзій таксама мае магчымасці да існавання  нават ў сучаснай эканамічнай сістэме.

Тым не менш,  госці адзначалі, што ў Польшчы пытанняў з ліцэнзіямі на гэты момант даволі шмат, і змены ў заканадаўстве былі б вельмі патрэбныя. Мо такія, як скора пройдуць у Беларусі?

Гутарым пра Hradka (Фота ад Cвятланы Ермаковіч. CC BY-SA)

Напачатку наступнага году чакаюцца змяненні ў заканадаўстве аб аўтарскім праве. Найбольш верагодна, што адкрытыя ліцэнзіі з’явяцца і ў нас  - гэта трэба лічыць вялікім шагам насустрач адкрытаму кантэнту. Наколькі трывалымі атрымаліся гэтыя шагі - абмяркоўваў прадстаўнік беларускага філіялу, Міхаіл Волчак. Ён распавёў і пра планы беларускіх Творчых Суполак (творчы пераклад назвы Creative Commons) - у 2018 каманда філіяла нацэлілася  на пераклад тэкстаў ліцэнзій на беларускую мову. Паразмаўлялі і  пра новы праект Hradka, які ў скорым часе будзе прызначаны прасвятляць беларускіх юзераў пра магчымасці выкарыстання ліцэнзій СС.

Міхаіл распавеў пра 7 пунктаў, якія патрэбна ведаць пра адкрытыя ліцэнзіі (падрабязней з імі  пазнаёміцца можна ў прэзентацыі).

Абмеркавалі і праблемы, якія выклікае  выкарыстанне новых артыкулаў у законе аб аўтарскім праве. У асаблівасці пытанні вызываюць пункты, што дазваляюць адкліканне ліцэнзіі, а таксама адсутнасць пазначанасці механізма фіксацыі тэкста публічнай ліцэнзіі.

Усталёўваць правы - гэта быццам шопіцца

Далей размова пайшла непасрэдна пра выкарыстоўванне ліцэнзій. Каміл і Наталля раскрывалі не толькі сэнс СС, але і тое, як з імі магчыма працаваць. Вельмі добра, што ў зале былі людзі, якія пра адкрытыя ліцэнзіі ведалі напачатку  не так шмат - яны задавалі шмат трапных пытанняў, таму практыкавацца на жывых прыкладах было лёгка.

(СС на паперы.Фота ад Consulina. CC BY-SA)

“Вось у вас ёсць фотаздымак. А ці можаце вы намаляваць на ім некалькі зомбі”?

Каміл шпарка малюе на дошцы імправізаваныя паштоўкі. Удзельнікі сустрэчы павінны адказаць на закавычаныя пытанні. “А калі так?” - і малюнак адпраўляецца на вокладку музычнага альбома. “А так?” - вокладка трапляе ў музычную лічбавую краму. З ліцэнзіямі СС адказваць на пытанні было ў разы менш складана, чым спрабаваць падабраць заканадаўчую навэлу.

Наталля, у сваю чаргу, параўнала падбор патрэбнай ліцэнзіі з паходам у краму . “Вы проста берэце тыя ўмовы, што вам падыходзяць - і камбінуеце іх”. Большасць практычнага часу менавіта “камбінаваць” і вучыліся.

("Якую абіраем?" Фота ад Consulina. CC BY-SA)

Па выніках першы дзень нават троху выйшаў за рамкі часу - удзельнікам жадалася пабольш паразмаўляць пра накіпеўшыя пытанні.. Ужыванне аўтарскага права наагул без кур’езаў не абыходзіцца - польскія калегі ўспомнілі выпадак, калі на іх радзіме пыталіся рэгуляваць музыку, што грае ў таксі і цырульнях. І гісторый такіх, калі пазбіраць, насамрэч забагата. Таму, пэўна, адкрытыя ліцэнзіі, і вызываюць столькі цікавасці - інтуітыўна людзі  шукаюць дапамогу аўтарскаму праву ў тых выпадках, калі яно не зусім шпарка рэагуе на хуткія змены ў лічбавым асяроддзі.

І пра нашы буклеты не забыліся (Фота ад Consulina. CC BY-SA)

Другі дзень абяцаў быць больш накіраваным на практыку - такім і атрымаўся. Прымяненне ліцэнзій, інструменты і рэсурсы, кейсы з жыцця. Цікава?


Працяг будзе...

 

 

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.