"qui pro quo"

Нам усім трэба працаваць разам, каб ЗРАБІЦЬ ІНТЭРНЭТ ВЯЛІКІМ ЗНОЎ

сер, 01/10/2018 - 19:30

Частка каманды фаланстэра завітала на Форум па Кіраванню Інтэрнэтам, які меў месца быць ў горадзе Жэнева (Швейцарыя) і праходзіў з 18 па 21 снежня 2017 года. Форум праходзіў 12 раз, дагэтуль ён правадзіўся ў 11 краінах свету. Асноўная тэма форума - свабода інтэрнета, правы чалавека ў лічбавае стагоддзе, тэхналогіі, аўтарскія права, ілжывыя навіны. У агульным, было досыць цікава як прысутнічаць на лекцыі, так і даведвацца аб досведзе ўдзельнікаў форума.

17 снежня быў так званы “дзень зеро”. У дзве газіны дня, па мясцовым часе, частка каманды дайшла да Жэнеўскага міжнароднага канферэнц-цэнтра. Пасля шматлікіх спроб знайсці лекцыю, якая толькі пачалася, каманда знайшла Маладых Піратаў Еўропы (сайт арганізацыі), яны запрасілі Фаланстэр на канферэнцыю. А разам з імі была знойдзена і цікавая лекцыя - “Глабальная Камісія па Стабільнасці Кібэрпрасторы”. Даведацца на колькі было цікава можна з наступнага відэа: 

А вось 18 снежня было ўжо днём нумар адзін. Гэты і наступныя дні канферэнцыі, праходзілі у Палацы Нацыі ААН. 

На лекцыю па тэме “Як дэвайсы, кантэнт ды новыя бізнэс мадэлі фарміруюць нашу лічбавую будучыню: крэатыўнасць з мэтай” схадзіла Святлана Ермаковіч, кібер_дызайнер Фаланстэра. На гэтай сэссіі спікеры апавядалі аб сваіх дасягненнях у тэхнічна-лічбавай галіне. Змест іншых лекцый апісваецца паводле нататак, якія рабіліся ў вольным сервісе piratenpad.de (нашы нататкі ў блакноце). Найбольш значныя дасягненні маюць удзельнікі Alter Mundi! Яны распрацавалі прашыўку для роўтэраў “Libre Mesh” (сайт праэкта) і амаль што наладзілі вытворчасць шматфункцыянальных вольных роўтэраў, то бок вядуць паспяховую барацтбу з DRM. Астатнія спікеры распрацоўваюць правоў, праводзяць працу з правамі жанчын (Азія), распрацоўку ды распаўсюджванне інтэрнету (Індыя). 

Удзельнікі Alter Mundi прадстаўляюць прататып роўтэра

19 снежня наведванне лекцыі пачалося з сустрэчы ўдзельнікаў Маладых Піратаў Еўропы з Юліяй Рэда, якая з’яўляецца дэпутатам Еўрапейскага парламента. Дэпутат распавяла пра сваю дзейнасць у парламенце і назвала тры асноўныя накірункі: зрабіць законы аб аўтарскім праве больш зразумелымі, знайсці лепшы спосаб для рэгуляравання рэкламы ў сацыяльных медыя, ўрэгуляванне “кантэнтнага” канфлікта паміж вялікімі СМІ і медыя, якія спасылаюцца на гэты кантэнт. У відэа аб сустрэчы і іншых падзеях распавядае Света:

Я завітаў на сэссію па тэме “Лічбавая Жэнеўская канвенцыя для аховы кібепрасторы”. За час, які я там быў, апавядалася толькі аб тым, наколькі гэтая канвенцыя важна і чаму грамадству трэба даць ёй увагу. Гэта тэма значная таму што кіберпрастора змяшчае ў сябе розную інфармацыю аб людзях, праводзяцца кібератакі, кіберкрадзежы і ўсё гэта трэба неяк рэгуляваць ды караць. І насамрэч, такая з’ява як жэнеўская кібер канвенцыя гэта штука, якая мабыць і ўрэгулюе штосці, акрамя месца на паперы.

Света завітала на сэссію па тэме “Сеткавы Нейтралітэт”. Тут вялася гаворка пра магчымасць нейтралітэта у Сеціве ўвогулле. Напрыклад, у інтэрнэце мы часта не заходзім на нейкія рэсурсы адразу, а карыстаемся пашукавікамі. Пашукавыя сістэмы ж не нейтральны па сваёй сутрнасці, бо утрымліваюць алгарытм фільтрацыі інфармацыі. Выйсце з такога незразумелага становішча - гэта сумесная праца, для “правільнага” стварэння інтэрнэта. Цытата дня ды лекцыіі: “We all need to work together to make the internet GREAT AGAIN!”

Агульны выгляд большасци лекцыі

Была цікавая дыскусія на лекцыі па тэме “Інтэрнет Рэчаў ды Кібер Бяспека: Ці ўратуе становішча “Рэгуляванне”?”. Гаворка вялася пра прававую частку інтэрнэта рэчаў (падрабязна пра сувязь рэчаў з інтэрнэтамі тут). То бок, якія менавіта рэчы павінны жорстка правярацца на збор інфармацыі аб карыстальніке, перад тым як патрапіць на паліцы крамаў і г.д. І гэта досыць цікавая тэма, бо вялікая колькасць гаджэтаў, якімі мы карыстаемся, актыўна збірае аб нас інфу, а мы можам і не заўважаць гэтага ці, наўпрост, не надаваць гэтаму ўвагі. Як прыклад супер-сур’ёзнага да рэчаў-шпіёнаў - выпадак з дзяцячымі смарт-гадзіннікамі ў Германіі. А пад час лекцыі спікеры пачалі дыскусію на тэму індустрыі, якую трэ найбоьш жэстачайшэ кантраляваць, не знайшлі адказа і пакінулі пытанне адкрытым.

Пераходзім да нататак. Тэма сэсіі “Фінансаванне і будаванне ўстойлівых супольных сетак”. Гаворка вялася аб устойлівым будаванні і развіцці мэш-сетак. Досведам дзяліліся гікі-інжынеры з Лацінскай Амерыкі, дзе будаванне незалежных мэш сетак дасягнула найвышэйшай кропкі. На дадзены момант, задача па падыманню мэш-сеткі на ўзроўні сярэдняй цяжкасці, бо большая частка поспеху залежыць ад якасці абсталявання і колькасці ўдзельнікаў. Адна з праблемаў для спікераў у іх краінах - клімат, які не вытрымлівае частка інфраструктуры сеткі, ды рэльеф. Але гэта іх не спыняе і падтрымка-развіццё сетак працягваецца. 

На конт фінансавай падтрымкі было сказана, што ўдзельнікі павінны плаціць за карыстанне сеткай, а таксама некаторыя фонды падтырмліваюць дзейнасць сетак. І мантаж-падтрымку сетак спрабуюць зрабіць як мага больш таннай.

І гэта былі найбольш цікавыя, на мой погляд, пытанні і тэмы, якія былі падняты і абгавораны на Форуме па кіраванню інтэрнэтам. У нататках каманды засталося яшчэ трошкі заканспектаваных лекцый, але яны былі не вельмі цікавыя для апісання. 

Юлія Рэда і яе жэстачайшыя слухачы-піраты
Наша каманда: Антось Котаў, Уладзь Аляхновіч і Святлана Ермаковіч
Фотаздымак "Як рабілісь фотаздымкі"

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.