"magnum opus"

Падборка навінаў Фаланстэра за кастрычнік. Градка і фандрайзінг

сер, 11/01/2017 - 01:00

Прывітанне, Гік,

Гэта падборка Сёння пагутарым пра жыццё Фаланстэра за мінулы месяц. 

Даведаешся, 

  • чаму мы ўпісаліся ў школу Фандрайзінга, 
  • што робіць СС TV у нашых сценах, 
  • трохі пачэшам ЧСВ вікі-вынікамі ў адукацыі і аддалёных вугалках Радзімы (так, з вялікай літары), 
  • Распавядзем пра важнасць і цікавасць стратэгічнага планавання, 
  • пара словаў пра Гік-лаўку і Лічбавую майстэрню (тут можна з маленькай, але для пафаса з вялікай літары).

Перад расповядам рэклама ад Лічбавай майстэрні

Стаць айціваланцёрам

АргПадрыхтоўка

Пачнем з самага галоўнага. 6-7 лістапада пройдуць сустрэчы па стратэгічнаму планаванню. Не пужаемся. Гэта як ураджай збіраць: трэба кожны год. Таксама планаваць. 

Гучыць вельмі загадкава і трохі валнуюшчэ, але гэта не складаней, чым планаваць рамонт у хаце ці, паўтаруся, капаць бульбу ў агародзе.

Чаму гэта важна? Па-першае, падчас сустрэч мы прааналізуем сённяшні стан арганізацыі, а таксама закладзем падмурак для актыўнасцяў 2018-2019.

Прыклад бюджэта 2018 Бюджэт 2018

І, па-другое, вырашым, куды мы будзем накіроўваць сілы (бюджэт, валанцёраў, экспертызы) арганізацыі на працягу наступнага году. 

Падчас гэтых інтэлектуальных экзэкуцый удзельнікі пракачаюцца ў мэнэджэмэнце і  шэрагу карысных (і, магчыма, прыемных) практык кіравання ведамі.

Гэта самы час перастаць луркаць і пачаць дзеяць.

class="button green"

Запісацца на сустрэчу па планаванню

Сустрэчы - рэалкі

Летняе апытанне ў Фаланстэры паказала, што больш за усё людзям хочацца (увага!) працаваць ў рэале. Трымайце! На сёння у рэале на базе Фаланстэра адбываюцца сустрэчы:

  • Што панядзелак, пачатак у 19:00 - каманда Лічбавай Майстэрні.
  • Што аўторак, 17:00 - працуе гік-лаўка
  • Што сераду, 18:00 - праект СС TV
  • Што чацвер, 18:00 - каманда блога Лічбавай майстэрні
  • Кожную другую пятніцу (2 разы на месяц), 19:00 - сустрэчы, Вікіфікацыі.
  • Другі аўторак месяца (!), 18:50 - штомесяцовыя сустрэчы каманды Фаланстэра.

Яшчэ шмат сустрэч, якія могуць адбывацца ў іншы час… Сачы за календаром.

Сустрэчы тэматычныя, але адкрытыя для наведвання ўсімі жадаючымі. Шанец даведацца пра жыццё Фаланстэра і абраць лепшую для сябе форму ўдзелу.

Вікіфікацыя

Хаця за апошнія гады мы дасягнулі ўсяго, што было запланавана. Во як яно) Таму зараз мы нібы ў рэлаксе, але Вікіфікацыя не спыняецца. 

У поўным саку рэгулярныя вікі-сустрэчы кожную другую пятніцу. Цякучыя перамовы з сяброўскімі супольнасцямі. Распачаліся чарговыя вікі-вылазкі ў іншыя гарады.

Між іншым, мы атрымліваем добрыя весткі з рэгіёнаў з паспяховымі вікі-практыкамі з Ходасаў ад Аляксандра Сямёнава і БДУ (факультэта радыёфізікі) ад Святланы Ермаковіч. Чціва па спасылках зойме 15 хвілін (12+).

Анонс Градкі

18-19 лістапада мы ладзім мітапчык праекта Градка. Мітап будзе прасвечаны адкрытым ліцэнзіям і прынцыпам Creative Commons. Усе снедзі можна прачытаць у анонсе

Градка - гэта трэці кірунак Фаланстэра, яго лэндынг пакуль пілім.

Тут раcкрыем магчымасць паўдзельнічаць у якасці валанцёра-перакладчыка з англійскай на беларускую (запрашаем польскіх гасцей), а таксама ўзяць на сябе ролі па набыццю і замове ежы на першы і другі дзень. 

Стань валанцёрам Градкі на 18-19 лістапада

Фандрайзінг

З кастрычніка мы наведваем школу фандрайзінга. Фандрайзінг - нашымі словамі, гэта мэтанакіраваны і рэгулярны пошук грошай на дзейнасць арганізацыі. Як вядома, Фаланстэру трэба не толькі аплочваць памяшканне, камуналку, але таксама падкарліваць ботаў, рамантаваць ровары і забяспечтвай выдаткі на тры накірункі: Градку, Лічбавую майстэрню і Вікіфікацыю. Таму фандрайдзінг заточаны на стратэгічнае планаванне, і таму нам не пазбегнуць 6-7 лістапада SWOT-аналіза і складання бюджэта.

Набыць мэрч у Гік-лаўцы

Вядома вы можаце выкарыстаць стандартную старонку данэйта на сайце Фаланстэра, але таксама набыць наш мэрч (таксама вядомы як свэг, гік-атрыбутыка) у Гік-лаўцы (ФБ + ВК). Тым самым падпітаўшы нашы актыўнасці, а таксама баявы дух. Так, зараз працягваецца перыяд прадзамоваў.

Зрабіць прадзамову

Той, хто падпішацца на гік-лаўку, зможа не толькі быць у курсе развіцця творчасці Фаланстэра (мы пастянна насычаем асартымент і робім крэатыўныя міжсабойчыкі), але і атрымаць розныя зніжкі і прыемнасці. 

На сёння ўсё.

Кахай і гіч,
Каманда Фаланстэра

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.