"ex libris"

Справаздача 2017

аўт, 02/13/2018 - 20:00

Фаланстэр - гэта каманда сацыяльных наватараў, якая c дапамогай адкрытых і свабодных, лічбавых і гуманітарных тэхналогій стварае больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства. А таксама прасоўвае шырокае выкарыстанне адкрытага свабоднага кода, жалеза, кантэнта, празрыстых падыходаў кіравання і прыняцця рашэнняў, а таксама прынцыпаў свабоднай культуры сярод мясцовых супольнасцяў, грамадскіх арганізацыяй, актывістаў, простых грамадзян і афіцыйных інстытутаў.

Статэгічныя мэты на 2017 год
Што атрымалася

У 2017 годзе мы ставілі мэтай павялічыць вядомасць арганізацыі сярод мэтавай аўдыторыі (грамадскіх ініцыятыў і актывістаў, тэматычных супольнасцяў і айці-спецыялістаў), шарынг арганізацыйныйных ведаў, а таксама ўзмазненне працы з актывістамі. Хаця мы не задавалі паказчыкаў, але рэалізацыя гэтых мэтаў спраўдзіла чаканне на поўніцу.

  1. Мы удзельнічалі ў шэрагу мерапрыемстваў (Сакавіцкія сустрэчы, Форум Беларуска-Нямецкіх НДА, Рэмара, Экафорум), дзе пазіцыянавалі Фаланстэр.
  2. У тым ліку правялі шэраг майстар-класаў (па бяспечных камунікацыях, вікітэхналогіях, эканоміке шарынга).
  3. Праца з актывістамі і валанцёрамі ўзмацнілася праз сістэму садзейнічанняў і  пастаяннага інфармавання мэтавай групы, а таксама рэалізацыі паспяховых прыкладаў практыкі, валанцёрства і стажыровак у арганізацыі.

Адной са станоўчых момантаў - гэта пачатак выкарыстання ботаў, якое дазволіла з дапамогай аўтаматызацыі сэканоміць каля 80 гадзін на руціне.

Што атрымалася часткова

Праз удзел у знешніх мерапрыемствах мы падвысілі давер. Але з большага гэта былі або разавыя камунікацыі, або папярэдняе прашчупванне партнёрства.

З унутраных мэтаў: істотна палепшана інфраструктура: абсталяваўшы адно з памяшканняў (Актавая зала) і запусцілі ўласны сэрвер (Дранік-сэрвер) у дата-цэнтры.

Праз сумеснае планаванне, больш актыўную публікацыю дзейнасці ў пабліках сацыяльных сетках, а таксама выкарыстання анлайн прылад арганізацыі каманднай працы (таск трэкеры, вікі, разумовыя мапы (mindmap), kanban дошак, crm) павысілася, як унутры камандная, так і знешняя празрыстасць, а таксама эфектыўнасць нашай дзейнасці. У той жа час канспекты вяліся не регулярна і зменшылася выкарыстанне анлайн інструментаў прыняцця рашэнняў.

Што не выканана як след, патрабуе ўвагі ў 2018 годзе

  1. Хаця пачалі распрацоўку, але не паспелі запусціць уласны краўдфандынг на дзейнасць, або мэтавыя праекты. На сёння (люты 2018) модуль прыема ахвяраванняў запушчаны і адбываецца распрацоўка яго наступнай ітэрацыі. Неабходны большае прасоўванне.
  2. Застаўся ў замарожаным стане міжнародны валанцёрскі абмен, а таксама абмен валанцёрамі на рэгіянальным узроўні. Асноўныя прычыны: адсутнасць спецыяліста па працы з міжнародным абменам, а таксама сродкаў на утрыманне валанцёраў, недастатковая праца з магчымасцямі Erasmus+ і EVS.

Каманда

Святлана Ермаковіч (праўленне, дызайн, бюракратыя)
Міхаіл Волчак (праўленне, агульная каардынацыя, праектны мэнэджмэнт)
Сяргей Яўменаў (праўленне, бухгалтар)
Уладзіслаў Аляхновіч (захавальнік Фаланстэра)
Анастасія Немчыкава (капірайтэр)


Болей
Накірунак 1. Вікі-летнік і вікіфікацыя.

Лагатып Вікі юзер групы Беларусі

Мэта: Праект пашырае адкрытыя беларускамоўныя веды ў грамадстве, а таксама равівае самакіраванне ў беларускай вікімедыйнай супольнасці.

Што атрымалася:

  • Паспяхова праведзены Вікі-летнік. 19 удзельнікаў з 4 краін. Мэта: павялічыць абмен ведамі, узмацніць перасанальныя сувязі ў супольнасці, а таксама пачаць працэс больш устойлівай самаарганізацыі вікімедыя юзэр-групы. Па выніках некаторыя ўдзельнікі зладзіць персальныя або групавыя вікі-праекты.
  • Вікіфікацыя: зладжана шэраг лекцыяў у розных гарадах: Магілёў, Брэст, Астравец, Мінск, Гомель, Смалявічы і інш. Наладжана сувязь з мінскімі адукатарамі.

Не рэалізаваны:

  • Сістэма вікі-ботаў. Прычына: змена прыярытэта і адсутнасць глыбокіх профільных ведаў.

Кантакты:


 

Накірунак 2. Лічбавая майстэрня.

Гэта найбольш развіты накірунак Фаланстэра на 2017 год.

Мэта: узмацніць ініцыятывы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці праз больш плённае ўзаемадзеянне з супольнасцю айці-спецыялістаў.

Актыўнасці:

  • Зладжана 2 буткэмпа (калі 40 удзельнікаў)
  • Рэалізавана 6 праектаў, у тым ліку першая ітэрацыя модуля прыёма ахвяраванняў.
  • Атрымана больш за 40 задач ад грамадскіх арганізацый.
  • Прыцягнута 150 новых валанцёраў, у тым ліку айціваланцёры з іншых гарадоў Беларусі.
  • Арганізавана 5 камандаў вакол праектаў.
  • Праведзена 7 прэзентацый у айці-супольнасцях.
  • Запушчаны сэрвер для падтрымкі ўласных праектаў.
  • Запусцілі блог Майстэрні, больш за 2000 наведвальнікаў і 40+ пастоў.
  • Устаноўлена партнёрскія сувязі з айці-курсамі.

Не рэалізаваны:

  • Пляцоўка айціваланцёр. Асноўная прычына - змена падыхода актыўнасці.

Кантакты: Лэндзінг ЛМ


Накірунак 3. Градка.

Лагатып Градкі

Мэта: Папулярызацыя адкрытых ліцэнзій, а таксама прынцыпаў эканомікі пабудаванай на адкрытым кантэнце і ідэі шарынга.

Атрымалася:

  • Запусцілі абноўленую старонку лэндынга на сайце Фаланстэра.
  • Правялі або паўдзельнічалі ў шэрагу лекцый і круглых сталоў, датычна адкрытых ліцэнзій і эканомікі шарынга (Нацыянальная бібліятэка, фестываль Артес Лібіралес, lvee.org, Рэспубліка Мара).
  • Арганізавана сустрэча ў Мінску з польскай камандай Creative Commons

Не атрымалася:

  • Планаваўся запуск рэйтынга адкрытасці арганізацый.

Паблікі і кантакты:


 

Пясочніца праектаў.
Роварны куток:
Праект знаходзіцца у стане разгортвання.

Мэта праекта - садзейнічаць выкарыстанню ровара як транспарта у арганізацыі.

Задачы:

  1. Забяспячыць інструментам і расходнымі матэрыяламі для хуткага рамонта, або падтрымання ровараў чальцоў Фаланстэра і сімпатызуючых.
  2. Развіваць формы фінансавання дзейнасці праз індывідуальны данэйт.

Лінк: Старонка на сайце


Гік-лаўка.

Праект набраў 100 рублёў для старта.

Мэта праекта - падтрымліваць дзейнасць Фаланстэра, праз продаж атрыбутыкі і сувеніраў гікам і іншым прадстаўнікам супольнасці.

Задачы:

  • Стварыць дастатковы асартымент прадукцыі прыцягальнай для мэтавых груп
  • Пералічваць увесь даход як ахвяраванне на статутную дзейнасць арганізацыі.
  • Папулярызаваць эстэтыку і каштоўнасці арганізацыі.

Лінк: Сайт Гік-Лаўкі


Фінансавая справаздача

  • Агульная лічба прыцягнутых сродкаў ад фізічных асобаў: 7000 руб.
  • Кошт валанцёрскага часу (pro bono): 12000 руб.
  • Рэсурсны ўнёсак (in-kind): 1500 руб.


Інфраструктурныя партнёры

  • Айці-курсы “Штормнет”
  • Ліга дабраахвотнай працы з моладдзю
  • Пакой 302
  • Датахата
  • Будзьма
  • Zapier
  • Google Adwords
  • Вікімедыя
  • Івэнтспэйс
  • Мовананова


Карысныя спасылкі

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.