"ultima ratio"

Сторытэлінг Фаланстэра. Частка 1

пят, 08/11/2017 - 14:15

5 жніўня ўдзельнікі Фаланстэра аналізавалі стан сваёй арганізацыйнай культуры. Зараз такія практыкаванні называюцца тэхнікай сторытэлінгам. 

Сторытэлінг (майнінг, боардынг), іншымі словамі, “распавяданне гісторый” - гэта не толькі мастацтва слухаць або мастацтва раскрываць сэнсы, гэта таксама інструмент, каб будаваць ідэнтычнасці, аналізаваць базавыя каштоўнасцмі і шукаць іннавацыі ў калектыве.

У допісе робім аналіз прайшоўшай сустрэчы, а таксама робім высновы для развіцця суполкі Фаланстэра ў будучым.

Пост сладаецца з падчастак. Апішам іх.

Першая частка

  1. Найперш мы прааналізуем, што знаходзіцца па-за індывідуальнай гісторыяй кожнага і можа злучыцца з групавым наратывам. 
  2. Далей мы сфакусуемся на тэхніцы творчага напружання, якое выклікаецца праз адлюстраванне кожным удзельнікам цяперашняга і жаданага стану рэчаў  у арганізацыі. 

Другая частка

  1. Трэцім крокам мы паразважаем пра асаблівасці Фаланстэра, а таксама, што на думку ўдзельнікаў, з’яўляецца найбольшым дасягненнем і паразай з часоў заснавання. 
  2. У заключэнні мы спынімся на архетыпах і каштоўнасцях найбольш блізкіх для ўдзельнікаў сустрэчы. 

Індывідуальныя гісторыі і групавы наратыў

  • Гісторыя ўдзельніцы Алесі пра тое, што ў Фаланстэры вельмі шмат магчымасцяў раскрыць свой патэнцыял, разам з тым важна мець на ўвазе, што ў плыні спраў можна перагарэць.Таксама важна разумець, у якім грамадстве дзейнічае грамадская арганізацыя. Ці варта патакаць спажывецкаму настроё ў грамадстве, або ладзіць нешта сваё?
  • Гісторыі тых, хто ўдзельнічае нядоўгі час падкрэслівалі, што прыйшлі ў Фаланстэр: (1) або праз канкрэтную справу (дакладней калектыўную творчасць),  (2) або праз ачараванне тым, што мы робім і чым з’яўляемся я(гік культура). Асноны ўрок для пачынаючых: не ствараць сабе вялікіх чаканняў перад працай у грамадскай арганізацыі.
  • Удзельнік Косця ў сваёй гісторыі спаслаўся на тое, што памяць чалавечая хутка шмат чаго забывае. Таму пры выкарыстанні тэхнікі сторытэлінга неабходна выдзяляць больш часу на разагрэў. 
  • Тыя удзельнікі, хто знаходзіліся ў Фаланстэры з часоў яго існавання факусаваліся на тым, як розныя пачынанні ўздзейнічалі на іх эмацыйны і псіхалагічны стан. Важна падкрэсліць, што кожны пад’ём або спуск не каментаваўся намі ў дэталях. Але ў той жа час, гэты аналіз мае вялікі патэнцыял пры аналізе вынікаў таго ці іншага праекту ў будучым.

Выснова гэтай секцыі: Фаланстэр можа існаваць без нават яскравых яго ўдзельнікаў. Большасць гісторый эмацыянльна мае цыклічны характар. Чым платней супраца актывіста ў камандзе, тым больш эмацыйных цыклаў, якія патрабуюць своечасовай рэфлексіі, каб зменшыць адсотак перагараняў.

Творчае напружанне

Гэта тэхніка складаецца з двух крокаў. Першы - апісанне, як кожны прадстаўляе сённяшні Фаланстэр, другі крок - як прадстаўляе будучы Фаланстэр.

Сёння

1. Або Фаланстэр ўяўляецца, як робат з паралельная рэальнасці, напічканы складанымі механізмамі і айці-тэхналогіямі, які пастаянна рухаецца і нешта новае  стварае, спрабуючы рабіць гэма максімальна прафесійна. 
Ключавое слова: тэхналагічнасць, інавацыйнасць, складанасць.

2. З другога боку, Фаланстэр гэта сад агароджаны плотам, дзе расце дрэва ведаў. Кожны, хто туды трапляе можа “раскурыць” свой кавалак ведаў праз канкрэтны накірунак дзейнасці і думкі. 
Ключавое слова: веды, таямніца, пладавітасць.

3. Іншы ўдзельнік паказаў, што Фаланстэр гэта карабель, які заплыў у пустыню і спрабуе звязацца з аднадумцамі, але яўна знаходзіцца не ў “сваёй талерцы” сярод кактусаў і падаючых ад смагі пінгвінаў. 
Ключавыя словы: пошук адзінадумцаў, падарожжа, заблуканне.

4. Валанцёр Святаслаў, які толькі палову гады удзельнічаў у Фаланстэры, паказаў арганізацыю як некалькі будынкаў злучаных скайвэйем, сярод гігантскіх хмарачосаў. Але іншы невялічкія будынкі побач так і не злучыліся. 
Ключавыя словы: камунікацыя, няроўнасць, рассінхранізацыя.

5. Былі таксама апісанні Фаланстэра праз вобраз цягніка, які імкнецца на сваім шляху, але ў ім сядзяць знакамітыя “лебедзь, рак і шчупак”, кожны (накірунак дзейнасці) спрабуе цягнуць у свой бок, што стваре пэўную няўстойлівасць. 
Ключавыя словы: шматзадачнасць, няўстойлівасць, імклівасць.

6. Наступнае прадстаўленне было паказана праз сетку ўзаемадзеянняў людзей, якія з аднаго боку выходзяць з матрыцыі акунаюцца ў рэальнасць, але з другога боку ствараюць свае праграмы ў матрыцы. спрабуючы яе змяняць.
Ключавыя словы: хакеры, індывіды, будучае.

7. Адна ўдзельніца, Ася, намалявала Фаланстэр, як ровар на ўдасканаленых квадратных колах, які, нягледзячы на нестандартную канструкцыю, здольны працаваць і рухацца наперад: “Ён працуе!”
Ключавыя словы: эксперыментальнасць, пошук складанага, адвага.

8. Былі таксама касмічныя адлюстраванні Фаланстэра праз касмічны сюжэт (удзельніца Вольга). Дзе каманда Фаланстэра перасяляецца на іншую планету, а пасля рушыць на планету Нібіру, каб змяніць ход Галактыкі і тым самым лёс планёты Зямля. Тым часам, шмат хто проста назірае, як за баямі гладыятараў, пытаючы адзін у аднаго: “Як думаем, даляцяць?”
Ключавыя словы: жаданне падарожжа, адчайнасць, гістарычнасць.

 

Будучае

Тут таксама ўтрымліваецца шэраг гісторый, але ужо пра ідэальны - будучы Фаланстэр.

1. Той жа ландшафт з невялікімі домікамі, сярод хмарачосаў, але гэтыя невялікія домікі маюць больш колераў і больш памер. Зараз скайвэі ёсць амаль паміж кожным (Святаслаў). 
Ключавыя словы: разнастайнасць, звязнасць.

2. Калі людзі прыляцелі на нязведанную планету, яны ўбачылі, што Фаланстэр ужо там і адпраўляе свае ракеты на новыя планеты. Дрэва ведаў поўніцца пладамі (Уладзіслаў).
Ключавыя словы: піянеры, веды, рух

3. Нарэшце добра абсталяваны карабель на сваім месцы - ў акіяне. Ён пакідае зямлю для новых падарожжаў, ужо маючы армію дронаў і харошую сувязь са сваёй супольнасці на зямлі (Міхаіл).
Ключавыя словы: падарожжа, падрыхтаванасць, супольнасць, узаемасувязь.

4. Фаланстэр - гэта дрэва з раскідзістай кронай, кожная галіна якога вырашае важную для сябе задачу, знаходзячыся ў цэласнасці і сузалежным руху кожнай галінкі. Кожная галіна мае адзін корань і адзін тоўсты ствол (Алеся).
Ключавыя словы: устойлівасць, адзіннасць, рознабаковасць.

5. У цэнтры фаланстэр-коін, дзе дасягненні кожнага вымяраюцца віртуальнымі сродкамі, ствараючы базіс для новай грамадска палітычнай фармацыі. Звязнасць кожнага імкнецца да сеткі (Святлана).
Ключавыя словы: прызнанне, глыбіня, сеціва, аснова.

6. Фаланстэр - гэта трыгер, з выразмым узаемадзеяннем каманды і грамадства праз суму ідэяў рэалізаваных праз дакладныя рашэнні праблем грамадства. Знаходзіць спонсараў і адэптаў. Разрастаецца да міжнародных памераў (Вольга).
Ключавыя словы: узаемадзеянне, прызанне, устойлівасць.

7. Сучасны будынак, шлях для якога можа ляжаць праз белапеннае бушуючае мора, напрыклад, на фунікюлёрах, або праз шлях, які вельмі просты, але незаўважны. Хаця яго таксама знойдзуць сотні новых паслядоўнікаў (Ася).
Ключавыя словы: загадкавасць, мадэрновасць. прастата.

8. Фаланстэр працягвае сеяць “пячэнкі” ідэі (Косця).
Ключавыя словы: пладавітасць.

Падсумаванне: Знізу кожнай гісторыі “Ключавыя словы”, якія на мой погляд падсумоўваюць намаляванае, вядома суб’ектыўна. Наступным крокам аналізу можа быць злучэнне ў дзве групы: “сёння” і “будучае”, - і пасля аналіз, што ёсць агульнае паміж будучым і сучасным, а што так ці інакш знікне або зменіцца. Гэта варта зрабіць калектыўна. 

У наступнай часцы мы распавядзем пра нашы дасягненні і паразы, каштоўнасці і  асаблівасці. А таксама зробім прамежкавыя высновы на падставе атрыманых ведаў, як можна па іншаму арганізаваць працу каманды Фаланстэра ў будучым.

Чакайце працяг...

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.