"cogitandum et agendum"

Ствараем інструмент удзелу

пан, 04/28/2014 - 12:45

Фаланстар збірае каманду для ўдзелу ў хакатоне Hackfofuture з праектам “Інструмент удзелу”. Асноўныя падзеі будуць разгортвацца 3-4 траўня.
 

Апісанне праекта

Вынікам працы будзе сістэма, якая дапаможа разнастайным супольнасцям рыхтаваць і прымаць рашэнні.

Кожны з’яўляецца ўдзельнікам якой-небудзь супольнасці. Часта ўзнікае сітуацыя, калі неабходна аформленае меркаванне супольнасці, каб прэзентаваць яго іншым супольнасцям, грамадзянам, дзяржаўным органам. Не заўсёды ёсць магчымасць сабраць усіх ахвотных у адным месцы і ў адзін час за короткі тэрмін. Пытанне саспела і патрабуе рашэння. Што рабіць?

 
Плануем вынік

Мэты каманды на хакатон: зрабіць пілотны пуск сістэм*. Асноўныя задачы выглядаюць так:

  1. усталяваць прататыпы ўжо наяўных сістэмаў (wikiarguments, liquidfeedback);
  2. перакласці іх інтарфейсы на беларускую і рускую мовы (з ангельскай);
  3. напісаць зручную інструкцыю (відэа каст) для карыстальнікаў сістэмаў;
  4. зрабіць промаролік як выкарыстоўваць гэтую тэхналогію (відэа каст);
  5. пратэставаць з удзельнікамі хакатона працу гэтых платформаў.

*Арганізатары хакатона - суполка hackforfututer выказала цікаўнасць да праекта і гатовая стаць пілотным асяродкам для запуску дадзенай пляцоўкі.


 
Каго шукаем?

Для разгортвання сістэм спатрэбіцца:

  1. Адміністратар сеткаў (канфігурацыя роўтара, пракід партоў, адрэсаў, наладка дынамічнай адрэсы для доступу лакальная сетка-інтэрнэт).
  2. Адміністратар лінукс (для ўсталявання віртуальных машынаў, кампілятараў, наладкі вэб-сервераў і сэрвісаў).
  3. Мантажыст гука і відэа.
  4. Кантэнт-менеджар. Чалавек, які будзе ўпарадкоўваць інфармацыю праекта (рэдагаваць, карэктаваць, апісваць)
  5. Валанцёр для чытання тэкстаў у аўдыё.
  6. Мастак для малявання выяваў да відэа і мануалаў.
  7. Распрацоўшчык на php і/альбо lua (сістэмы wikiarguments, liquidfeedback напісаныя на гэтых мовах).


Важнымі будуць парады вэб-дызайнераў у UI+EX

Нашыя кантакты:
falanster.by@gmail.com, +375 29 1274267
Хаштег: #menyajpravila

 
Што далей?

Хакатон будзе толькі першым крокам праекта па развіцці сістэмаў калектыўнага прыняцця рашэнняў.  Пасля паспяховага запуска сістэма будзе прапанаваная роварнай супольнасці як варыянт для абмеркавання з яе дапамогай надзённых праблемаў і выпрацоўцы агульнай пазіцыі.

Прэзентацыя

 

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.