"debito tempore"

Увага! Каманда Фаланстэра мяняе месца базы. Патрэбна дапамога

пан, 07/02/2018 - 12:15

Новае месца вул. Змітрака Бядулі 3.

У каго арэндуем

Апошні год мы шукалі падыходзічы для нас пакойчык. Сыйшліся на дзяржаўным прадпрыемстве "Мінскія гарадскія інтэрнаты", які перадаваў па заніжанаму каэфіцыенту плошчу 48 метраў, бо там патрэбны рамонт.

Паглядзім, як у нас зададуцца адносіны, але зараз дакладна вядома, трэба будзе вырашыць шэраг квестаў, ад праводкі электрычнасці, заключэння дамовы на вываз смецца, рамонту прыбіральні, да знаёмства і прыцірання з новымі суседзямі. 

Прычына пераезда

Асноўная - блізкі капітальны рамонт на цяперашнім месцы. Вядома, можна было б паюціцца і на гэты месцы, але звычайна рамонт з'ява зацягваецца на 3-4 месяцы, гэта значыць наша цокальане памяшканне, праз якое праходзіць шэраг камунікацый, спроста стаяла б і чакала, без магчымасці там праводзіць сустрэчы, пакуль заменяць усе трубы, праводкі і інш. 

Другая прычына - быць пастаянна ў чаканні рамонту, асабліва не садзейнічае планаванню актыўнасці арганізацыі. 

Нарэшце, нашы актыўнасці патрабуюць больш плошчы і лепшай даступнасці. Гэта тычыцца і мітапаў Гік-каміт ад Лічбавай майстэрні, і Гік-лаўкі, і роварнага кутка, а таксама патрэбы зацікаўліваць больш людзей. 

Новыя кошты. Як пакрываць

Зараз месца будзе бліжэй да метро Плошча Перамогі, яго плошча 48 кв. метраў. Па кошту арэнда складае каля 450 рублёў у месяц, камуналка ў халодныя часы 150-180 рублёў. Гэта значыць мы будзем плаціць у сярэднім каля 300 у.е. у месяц. Гэта і шмат і няшмат. Можна сказаць зарплата - сярэднняя па краіне. А шмат, таму што мы усё ж не камерцыйная арганізацыя і таму шукаць грошы прыйдзецца пастаянна.

На сёння гэта будзем пакрываць выдаткі:

  1. як праз розныя грантавыя конкурсы 
  2. так і праз пашырэнне колы падтрымкі і мікраданэйтам,
  3.  а таксама кааперавацца з іншымі грамадскімі арганізацыямі,
  4. і, канешне, развіваць ГІк-лаўку.

Вядома, перасяленне - гэта эксперымент, ён пакажа, на што наша каманда здольная, мы паглядзім, як прыжывемся на новым месцы і наогул ці можам, адарваўшыя ад прыгрэтага мястэчка на Захарава, будаваць новы асяродак. Урэшце, аlea act est, уступаем у новую веху Фаланстэра.

Хочаш паздзельнічаць ў перасяленні?

Стань валанцёрам ці зрабі ўнёсак
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.