"amicus Plato"

Вікі-адукацыя на факультэце Радыёфізікі, ці Другі блін не комам

сер, 09/20/2017 - 19:45

Паўгады назад я ўжо рэфлексіравала распачатую вікі-адукацыю на факультэце Радыёфізікі і Камп'ютарных тэхналогій, БДУ, у межах лабараторных работ. Цяпер адрэфлексую наступныя паўгады (першая палова 2017) працы з Вікіпедыяй і студэнтамі.

У гэтым семестры я прапаноўвала вікі-заданне толькі студэнтам 2 курса ў межах лабараторных работ па оптыцы. Прынялі ўдзел 22 студэнты.

Крок 0. Дано

Са ўсіх студэнтаў адзін - меў досвед рэдагавання беларускай Вікіпедыі, другі - досвед рэдагавання іншай вікі. Астатнія, ніколі не спрабавалі рэдагаваць, ці нават не ведалі, што гэта магчыма.

Крытыка: не праводзілася больш падрабязнага аналіза, на колькі людзі знаемы з Вікіпедыяй, што звычайна ў ей робяць, ці ведаюць, што існуе беларуская версія.. і г.д.

Магчымыя паляпшэнні: зрабіць больш падрабязны аналіз аўдзіторыі, ці раздаць анкету.


Крок 1. Расповяд пра Вікіпедыю

Напачатку праводзілася невялічкая лекцыя, на гадзіну прыкладна, пра тое, што такое Вікіпедыя, па якіх прынцыпах працуе, як працаваць з графічным рэдактарам, як стварыць акаўнт, што ўяўляе сабой супольнасць Вікіпедыі і г.д.

Крытыка:

  • Расповяд адбываўся даволі эмацыйна, што магло адштурхнуць людзей (спакойных, памяркоўных беларусаў) працягваць у далейшым працаваць з Вікіпедыяй.
  • На сёння не заўважаны ні адзін студэнт, які б працягнуў рабіць праўкі пасля выканання задання.

Магчымыя паляпшэнні: Трэба спрабаваць розныя стылі і падыходы данясення інфармацыі.


Крок 2. Пастаноўка задачы

Заданне не змянілася з прошлага паўгоддзя: неабходна было дадаць 3 абзацы тэксту па тэмах лабараторных работ разам з крыніцамі і чырвонымі і сінімі спасылкамі. Гэты невялічкі мінімум дазваляе і вывучыць асаблівасці Вікіпедыі, і вікі-разметкі, і папрацаваць з тэкстам.

Плюсы (перавагі):

На гэты раз заданне было распісана падрабязней, і як і раней - пакінута на старонцы размоваў удзельніка. Прыклад вітальнага тэкста і задання можна глядзець тут.

Больш падрабязнае заданне дазволіла пазбегчы некаторых памылак і пытанняў, такіх як:

  • Неправільнае афармленне крыніцаў (іх пераклад на беларускую мову).
  • Пытанні па вікі-разметцы.
  • Праблемы з беларускім правапісам (ужо не было выдаленых правак, як гэта было ў першым семестры).
  • Умення весці размову ў Вікіпедыі і падпісваць свае рэплікі (2 чалавекі навучыліся дадаваць рэплікі).

Мінусы (і крытыка):

У тойжа час, так як тэкст задання стаў больш, то не ўсе студэнты здолелі яго прачытаць, а значыць і выканаць з першага разу.

Магчымыя паляпшэнні:

  1. Трымаць студэнтаў у большым напружанні адносна выканання задання: перапытваць, ці чыталі яго, ці ўсё ў ім зразумела. Магчыма, паўстануць пытанні па яго выкананню.
  2. Матывывать студэнтаў тым, што калі яны паспяхова і сваячасова справяцца з заданнем, то на іх старонцы з’явіцца” Шаблон з адзнакай іх паспяховай працы”. Гэта можа стаць іх першым крокам у “кар’еры вікіпедыста”.
  3. Запрашаць студэнтаў на вікі-сустрэчы, падчас якіх яны могуць задаць свае пытанні, выканаць заданне, пазнаеміцца з іншымі вікі-рэдактарамі. (Прапісаць гэта ў прыкладзе вітальнага тэкста).

Крок 3. Праверка задання

1. Пасля першага вікі-семестру была спроба стварыць пірынгавую праверку заданняў паміж студэнтамі. Гэта не выключала таго, што я сама правярала кожнага студэнта, і тое як ен (яна) правяралі свайго сутаварышча.

Крытыка: Такая праверка пайшла “са скрыпам”. Некаторыя студэнты праверылі сваіх таварышчаў, але “не заўважалі” недапрацоўкі і ставіліся да таварышча не крытычна, пісалі, што “заданне зробленае”, калі яно відавочна было недароблена. (6-7 чалавек праверылі сваіх таварышчаў).

2. Адмова ад выкарыстання Outreach праекта для маніторынга прагрэсу студэнтаў (у першым вікі-семестры ён выкарыстоўваўся) з-за таго, што ен павольна аднаўляе змены (студэнты часта ўсе робяць “у апошні дзень”), і неправільнага падліку ўнёска.
 

Крок 4. Пасля вікі-задання.

1. Вось тут праект Outreach як раз быў актуальны каб праверыць ці не рабілі студэнты ўнёскаў апасля выканання задання. На сення - ніхто не працягваў рэдагаваць Вікіпедыю. Гэта самы галоўны мінус.

Магчымыя паляпшэнні: Прапанаваць студэнтам удзельнічаць у спаборніцтве 10wikidays.

2. Была спроба прыцягнуць студэнтаў на ўдзел у Вікі-Летніку 2017. Было выслана запрашэнне каля 30 студэнтам з першага вікі-семестра (праз вікі-пошту, ці пакінута на стронцы размоваў), і асабіста запрошаны некалькі чалавек з другога вікі-семестра.

Крытыка: Магчыма, што студэнты пасля першага семестра, якія не дадавалі свайго е-мейла ў профіль у Вікіпедыі, не бачылі майго запрашэння. А тыя, што дадавалі маглі таксама не бачыць, калі ў іх няма “культуры” карыстацца е-мейлам часта.
Аднак, тры студэнты з курса оптыкі выказалі жаданні працягнуць выконваць лабы на 3 (трэцім) курсе пад маім кіраўніцтвам. Гэта маленькі плюс.

3. Была спроба сабраць адваротную сувязь, водгук на вікі-заданне пасля яго выканання. Гэтая строба была вуснай - некалькі размоваў з некалькімі студэнтамі.

Ад студэнтаў прагучалі наступныя меркаванні:

  • Заданне было нескладанае, але доўгі час студэнт не рашаўся за яго брацца, бо думаў, што будзе складаным і адказным.
  • У Беларускай Вікіпедыі вельмі шмат чаго не хапае. Не хапае артыкулаў пра простыя фізічныя тэрміны і паняткі.

Магчымыя паляпшэнні: трэба паспрабаваць увесці анкеты для адваротнай сувязі, каб атрымаць больш інфармацыі і пра вікі-заданне, і пра ўвесь працэс супрацы па вікі-заданню.

4. На ўвесь працэс працы з вікі-заданнем з майго боку было затрачана значна менш часу, чым у першым вікі-семестр. Магчыма, з-за паляпшэнняў уведзеных пасля рэфлексіі першага вікі-семестра.

5. Адзін з вікі-рэдактараў (Дзяніс Тутэйшы) вельмі дапамагаў тым, што ветліва і падрабязна пісаў заўвагі і парады да артыкулаў студэнтаў на іх старонках размоваў, што кепска, што трэба палепшыць і як.

У гэтым семестры працягнецца праца па Вікіфікацыі!

З вамі была асістэнтка кафедры фізікі і аэракасмічных тэхналогій Света Ермаковіч :)

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.