"qui pro quo"

Вікіфікацыя Гародні

пан, 01/26/2015 - 16:00

24-25 студзеня ў Гародні прайшоў першы рэгіянальны Wiki-Weekend. Арганізатар - Фаланстэр, пры падтрымцы  ГА "Цэнтр "Трэці Сектар" і Таварыства «Зялёная сетка».

Мэтай мерапрыемства было пазнаёміць удзельнікаў з Вікіпедыяй* і заахвоціць актыўных гарадзенцаў дававаць свае артыкулы. 

Сустрэчы Вікіфікацыі праходзілі ў суботу і нядзелю. Узялі ўдзел каля 12 чалавек. 

Усё ідзе па плане
На першай сустрэчы: 

  • распавялі пра Вікіпедыю, яе мэты, задачы, 
  • правялі мазгавы штурм артыкулаў, якія было б варта напісаць пра Гародню і гарадзенцаў, па меркаванні ўдзельнікаў,
  • прадэманстравалі, як дадаць свой, ужо гатовы чарнавы артыкул, дадаць фотаздымкі, рэдагаваць вікі-разметку,
  • кожны з удзельнікаў зарэгістраваўся, і тыя, у каго былі накіданы чарнавікі, пачалі рэдагаваць ці удасканальваць ужо існыя артыкулы.

Удзельнікі рабілі ўнёсак не толькі на працягу гадзін сустрэчы, але і пасля, таксама ўліліся ў камунікацыю з вікі-супольнасцю.

На другі дзень, у нядзелю, дапрацавалі распачатыя артыкулы і ацанілі некаторыя з іх па крытэрах “Добрага артукула”.

Цікава падрабязней?!
За два дні напісалі і ўдасканалілі наступныя артыкулы:

Дадалі ў беларускі раздзел афіцыйнага правапісу шаблон Грамадскія арганізацыі.

Стварылі спіс артыкулаў пра Беларусь для конкурса ВікіВясна** Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.

Гарадзенскі гісторык Андрэй Чарнякевіч падзяліўся высновамі цікавага аналізу артыкула пра Гародню ў розных моўных раздзелах Вікіпедыі (беларускім, польскім, літоўскім і расейскім).

Вікіфікацыя to be continued...

*Вікіпедыя – гэта найвялікшая ў свеце вольная энцыклапедыя. Кожны чалавек можа дадаваць артыкулы або ўносіць праўкі ва ўжо існыя. Існуюць раздзелы Вікіпедыі на розных мовах. Хаця беларусы найбольш часта чытаюць рускі раздзел, у нас існуе яшчэ цэлых два беларускіх раздзелы – афіцыйным правапісам і клясычным (тарашкевіцай).

**Конкурс ВікіВясна - конкурс Вікіпедый Цэнтральнай і Ўсходняй Еуропы. Будзе праходзіць у 3 месяцы вясны 2015. Асноўная ідэя - дадаваць артыкулы ў Вікіпедыі пра кожную краіну рэгіёна.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.