"magnum opus"

Вікіфікацыя. Што адбылося за мінулыя месяцы зімы.

нядз, 03/15/2015 - 19:00

За мінулыя тры месяцы Вікіфікацыі адбылося шэраг падзей, пра якія варта напісаць. 

Пасля правядзення даследвання вікі супольнасці ў снежні-студзені, мы распачалі наведванне з майстар-класамі розных груп актывістаў, тэматычных установаў і таксама падзей, дзе тэма вольных ведаў на беларускай мове мае сэнс. Сярод найбольш важных - гэта падарожжа ў Гародню з “ВікіЎікендам”, майстар классы ў Беларускім Калегіюме і на свяце Роднай Мовы

Распачаўшыся ў мінулым месяцы, клуб АрсНова узяў сваёй мэтай стварыць дапаможнік для пачынаючых вікі актывістаў. Гэта будзе электронная і папяровая брашура для самага пачатковага ўзроўню. Як пачаць працу з Вікіпедыяй? Як далучыцца да вікі супольнасці і эфектыўна ўзаемадзейнічаць з ёй? Да супрацы ў гэтым накірунку мы прыцягнулі мясцовую фундацыю “Вяртанне”, а таксама плануем распачаць краўдфандынгавую кампанію сярод сімпатызуючых. 

Ужо хутка (21 сакавіка) распачынаецца міжнародны вікіконкурс краін Усходняй Еўропы. Варта адзначыць, што Фаланстэр гатовы падрыхтаваць прыз найбольш актыўнаму ўдзельніку ВікіВясны, а таксама праводзіць майстаркласы для тых, каму неабходны будуць веды для паўнавартаснага ўдзелу. Сэнс конкурса ў тым, што кожная краіна рэгіёна будзе мець каля аднаго тыдня і кожны можа пісаць пра гэту краіну на роднай мове ў сваім вікіраздзеле. Пакуль найбольш актыўна ўлучыўся ў гэты працэс раздзел класічнага правапісу.

З падзей, якія рыхтуюцца Фаланстэрам можна адзначыць сусмесны з кінаклубам майстар клас на фестывалі Cinema Perpetuum Mobile, a таксама вікіфікацыя роварнага руху. Гэтыя падзеі маюць адбыцца ў красавіку і траўні.

Што мы хочам прапанаваць для тых, хто яшчэ сядзіць і думае па сваёй вікі актыўнасці.

Прапанова 1. Дапаможнік Вікіпедыста. 

Мы прапануем валанцёрам далучыцца да стварэння дапаможніка. Праца з рэдагаваннем, напісаннем тэкстаў. Маляваннем ілюстрацый і інфаграфікі. Вёртска. У гэтых накірунках кожны з удзельнікаў зможа падвысіць свой досвед і пакінуць сваё імя ў гісторыі мясцовага вікі руху. У падарунак атрымае гатовы папяровы варыянт брашуры і шчырую ўдзячнасць ад Фаланстэра.

Прапанова 2. Вікі клуб. Шукаем арганізатара!

Гэта прапанова адрасавана тым, хто ужо мае пэўны досвед супрацы з Вікіпедыяй, або хоча яго падвысіць. Мы гатовы размаўляць з актывістам, валанцёрам, стажорам, або практыкантам, які пажадае распачаць клуб па вывучэнню працы з Вікіпедыяй на базе Фаланстэра. Асноўная яго місія - гэта стварыць інкубатар па перадачы ведаў аб вікіпраектах. У нас ёсць праектар і інтэрнет. А таксама мы гатовы прыцягваць адміністратараў і мацёрых рэдактараў з Беларусі і розных краін прымаць удзел у клубе. Вашы арганізацыйныя здольнасці пайдуць у гору. Вы зробіце неацанімы ўнёсак у будучыню беларускай культуры.

Прапанова 3. Гейміфікацыя Вікіфікацыі.

Гэта прапанова адрасавана валанцёрам, якія хочуць развіваць свае кампетэнцыі ў PR, сацыяльным вэбе, палепшыць свой досвед маркетолага і прадзюсэра. Галоўныя задачы - гэта падвысіць пазнавальнасць кампаніі Вікіфікацыі, а таксама распрацаваць конкурс па актывізацыі сімпатызуючых вікі супольнасці. Мы са свайго боку прапануем інтэнсіўныя камунікацыі з рознымі суполкамі па ўсёй краіне, а таксама сумесную распрацоўку і рэалізацыю камунікатыўнай і медыя стратэгій кампаніі.

Зацікавіліся нашымі прапановамі?
Пішыце на falanaster.by@gmail.com або запаўняйце нашу форму.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.