"ars nova"

Як мы арганізоўвалі Вікі-летнік 2017. У пошуках калектыўнага. Частка 2

чцв, 09/07/2017 - 11:30

У першай частцы былі разгледжаны падрыхтоўка і правядзенне Вікі-летніка з пункту гледжання мэтаў і складанасцяў. У гэтым артыкуле мы паспрабуем працягнуць аналіз​ першага мерапрыемства супольнасці, якое сабрала каля 20 вікі ўдзельнікаў. У тым ліку гасцей з Украіны, Польшчы і Германіі.

Прадметам разгляду з’яўляюцца паводзіны супольнасці, уключаючы і каманду арганізатараў і тых, хто ўдзейнічаў або не ўдзейнічаў у мерапрыемстве​. Акцэнт робіцца на тых нечаканых момантах, якія узнікалі на кожным з трох этапаў: падтрыхтоўцы, правядзенні і закрыцці летніка.

 У другой часцы мы працягнем даследваць: ці існуе калектыўнае у чаканнях і марах удзельнікаў летніка, разглядаючы этапы (2) правядзення і (3) закрыцця летніка.

Транслятары, патрэбы і хакатон

На летніку было паднята пытанне структуравання партала “Супольнасць” для больш карыснага і актуальнага выгляду і прымянення. Але тэма не знайшла падтрымкі сярод супольнасці. Можна меркаваць. Што не хапала прапрацаванасці пытання пры пастаноўцы, або умоваў для структураванага абмеркавання.

Як гэта бывае, падчас розных мастар-класаў і презентацый узнiмаюцца праблемы і пытанні, якія не прадугледжваліся. Мы імкнуліся іх запісваць. Вось што атрымалася: “адсутнасць якасных перакладаў”, “адсутнасць алічбаваных крыніц”, “няма інтэрвікі ў вёсках”, “памылкі ў істотных артыкулах”, “патрэбна заліўка цэркваў”, “непячатаныя артыкулы з конкурсаў”, “Вікіпедыя Беларусі ці беларуская Вікіпедыя”, “Беларуская мова і вікі супольнасць”, “Артыкулы для сябе?”.

У гэтым матэрыяле няма магчымасці пералічыць усе тыя веды, якія атрымлівалі ўдзельнікі. Але хачу адзначыць адзін з цікавых момантаў, які падкрэслівае развітасць транслятараў сусветнай вікісупольнасці. Напрыклад, конкурсы. На сёння беларуская вікісупольнасць можа ўдзельнічаць і арганізоўваць: ВікіВясна, Вікі любіць Славутасці, Вікі любіць Зямлю, Конкурс навуковых фота, 100 або 10 вікідзён, Вікі-згушчонка, вікімобы і іншыя. 

Псіхалагічны партрэт групы 3 дня Вікілетніка. Фота Visem з Commons

Калі браць накірункі, якія цікавы сёння супольнасці гэта: фотапраекты, вікіслоўнік, пераклады інтэрфэйсаў, напісанне ботаў, вікі і адукацыя, пераклад арыткулаў і канешне напісанне артыкулаў. На хакатоне найбольш цікавая тэмай былі па ўбыванню: напісанне шаблонаў, напісанне ботаў, арганізацыя мерапрыемстваў (!), графіка, інтэрфейсы і пераклад.

Перад заканчэннем

У канцы Летніка кожны ўдзельнік мог напісаць, на колькі адсоткаў ён рэалізаваў свае мэты. Некаторыя мэты былі выкананы на 70-80%, а некаторыя на 20-30% (усярэднім кожны меў 2-3 мэты). Мы не ва ўсіх удакладнялі, якія мэты былі дасягнутыя, якія - не, але і з дыяграмы бачна, што ўдзельнікі з большага сустрэлі свае чаканні, але трохі не хапіла. Гэты момант стаўлю, як станоўчы, бо дыфіцыт закладвае патэнцыял, для як персанальнага, так і калектыўнага пошуку рашэння. Ці ёсць прагрэс у калектыўным спосабе рашаць?

Пасля летніка

Тыдзень пасля правядзення Вікілетніка мы зрабілі сустрэчу каманды арганізатараў, можна апусціць гэтую частку.

Які ж настрой панаваў? Зусім розны. Нехта пісаў, што занадта шмат узяў на сябе, нехта наадварот лічыў, што навантажвання было мала. Але разам з тым усе паводзіліся вельмі асцярожна і ніхто не абяцаў удзел у наступным годзе.

Што гэта значыць, для супольнасці? Па-першае, адчуваецца, што сённяшнім арганізацыйным патэнцыялам, удзельінкі не гатовы планаваць свой удзел гарманічна:  схільны перагараць або браць на сябе больш, чым гатовы. 

Па-другое, каманда больш схілілася зноў разыйсціся па сваіх дзялянках, або сфакусавацца на сваіх персанальных планах, пакідаючы вікітэме “10 месца”. Такім чынам, калектыўныя мэты, якія былі ў меншасці, таксама не захапілі і розумы саміх арганізатараў. 

Па-трэцяе, варта дадаць, што, хаця ўдзельнікі гаварылі “добра сустрэцца пра месяц”, але ніхто не узяў адказнасць за падобны арганізацыйны момант.

Візуалізаваная гісторыя ўдзельніцы каманды аргкамітэта Svetit. Фота: Міхаіл Волчак

Паштоўкі

Перад тым як перайсці да вынікаў цікава даведацца, што розныя удзельнікі абяцалі самі сабе зрабіць напрацягу наступных 5 месяцаў. Гэтыя намеры-абяцанні будут дасланы кожнаму удзельніку як напамін. 

Магчыма там мы знойдзем калектыўныя мэты?

Вось што пісалі удзельнікі ў сваіх паштоўках: “Падтрымліваць карысныя кантакты з прадстаўнікамі іншых моўных раздзелаў.”, “Зрабіць падмурак для конкурса Вікі любіць Зямлю”, “Перакласці некалькі артыкулаў”, “Папрацаваць з шаблонамі”, “Пісаць пра знакамітых людзей”, “Хачу бачыць беларускую супольнасць больш пракачаную у тэхнічных пытаннях”, “Напісаць пра знікаючыя вёскі”, “Перакласці інтэрфэйс Commons”, “Хачу папрацаваць супольна з такімі-та карыстальнікамі”, “Хачу, каб пасля семетру +3 студэнты засталіся ў Вікіпедыі”, “Пераклады вікі-інтэрфейсаў”, “Напісанне ботаў на джава”, “Падзялюся досведам аргкамітэту фотаконкурсаў у Вікіпедыі”, “Запісаць галасы для Вікіслоўніка”, “Нарэшце падрыхтую інфраструктуру для Вікі Любіць Зямлю”, “Рабіць сумесныя праекты з Фаланстэрам”, “Развіццё вікі-слоўніка”, “сумесныя праекты з Беларуссю”, “Атрымаць асалоду ад рэдагавання Вікіпедыі”, “Працягнуць адмінства ў Вікікрыніцах”, “Вывесці Францішка Скарыну ў абраныя артыкулы”, “Напісаць 3+ артыкулы пра музычныя гурты Брытаніі” і іншыя.

Што мы бачым з гэтых персанальных мэтаў? Таксама, як і мэты на летнік, удзельнікі больш факусуюцца на індывідуальных дзеяннях. Але маецца і рост долі калектыўных мэтаў: прыцягнуць новых удзельнікаў, зрабіць сумесныя праекты з арганізацыяй або іншымі ўдзельнікамі, працягнуць адмінства і інш.

Высновы

Існуе гігантскі дэфіцыт арганізацыйных рэсурсаў. 

Супольнасць пакуль мае вельмі невысокі узровень калектыўнага планавання і прыняцця рашэнняў. Колькасць тэмаў, якія тычацца агульнага і гатоўнасць абмяркоўваць вельмі невысокая. Напрыклад, удзельнікі не плануюць рэсурсы, не прадумваюць камунікацыі, не прыярытызуюць патрэбы групы. Большасць планаў тычыцца менавіта персанальнага развіцця.

Утрымліваецца моцны альтуістычны пачатак. Хаця удзельнікі (не ўсе) дэманструюць жаданне дзяліцца, але гэта жаданне можа не падтрымлівацца гатоўнасцю іншых да прымання такіх ведаў. Персанальныя альтруістычныя мэты не прагаворваюцца і не рэфлексуюцца супольнасцю.

Супольная праца, хаця і культывуецца над артыкуламі ў віртуальнай прасторы не выходзіць у рэал. Можна сказаць, што рухавік медыявікі - гэта забяспечваючая прынцыпы (слупы Вікіпедыі+) праграмная рэалізацыя калектыўнага пачатку вельмі індывідуалізаваных паводзінаў кожнага. 

Удзельнік летніка - Багдан. Фота Mr. Zabej

Рэкамендацыі

Ніжэй выкладу мае рэкамендацыі для наступных крокаў у развіцці супольнасці:

  1. Сумеснае (!) абмеркаванне агульных (!) патрэбаў, а таксама абмеркаванне культуры “шарынга” ведаў і інфармацыі ў супольнасці. Так менавіта прынцып шарыць інфу супольнасці пакуль не развіты дастаткова.
  2. Рэгулярныя сустрэчы ў рэале прысвечаныя вырашэнню гуманітарных пытанняў, звязаных з самакіраваннем. Гэта значыць, што нефармальныя сустрэчы з аднаго боку карысныя, але яны не вырашаюць мадэлі адкрытага і ўключанага пачатку ў супольнасці.
  3. Адыход ад вузкага разумення вікі руху, як руху толькі “пішучых энцыклапедыю” рэдактараў. Прыцягненне валанцёраў-арганізатараў, падзяляючых прынцыпы вікі-супольнасці.
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.