"ultima ratio"

Партнёрам

Фаланстэр - арганізацыя, адкрытая да супрацы з шырокім колам грамадскіх супольнасцей, некамерцыйных і камерцыйных арганізацый, актывістаў і ініцыятыў.

Наша місія: З дапамогай адкрытых і свабодных лічбавых і гуманітарных тэхналогій ствараць больш аўтаномнае і дынамічнае беларускае грамадства.

Каштоўнасці МГА “Фаланстэр”:

  1. Інаватыўнасць;
  2. Аўтаномнасць;
  3. Калектывізм;
  4. Адкрытасць;
  5. Узаемадапамога;
  6. Уключанасць;
  7. Сацыяльная роўнасць.

 

 

 

 

Нашы асноўныя прынцыпы супрацы з партнёрамі:

  1. Адкрытасць і празрыстасць ва ўсіх пытаннях датычна сумеснай працы.
  2. Узаемная адказнасць.
  3.  Дакладнае падзяленне роляў і абавязкаў паміж бакамі.
  4. Выпрацоўванне механізму супрацы: перыядычнасці сустрэчаў і інструментаў камунікацыі.
  5. Узаемадапамога і 100% ўключанасць у справу з кожнага боку.

Мы будзем рады знайсці партнёраў
для:

  1. Сумеснай дзейнасці. Справа, якую вы хочаце рабіць разам з намі, павінна быць сугучна місіі і каштоўнасцям Фаланстэра.
  2. Правядзення мерапрыемстваў пры тых жа ўмовах + мы яднаем нашы чалавечыя і/ці матэрыяльныя рэсурсы.
  3. У рамках праекта Улазіны 2.0.

Таксама шукаем актывістаў

Мы бузем рады прыняць у Фаланстэр актывістаў, якія падзяляюць нашы каштоўнасці і місію і жадаюць ладзіць ініцыятыву ў межах аднаго з бягучых накірункаў ці стварыць і весці новы, які адпавядае місіі Фаланстэра.

Мы маем вялікі досвед:

  • працы з валанцёрамі і менавіта з айці-валанцёрамі;
  • кіраванне айці-праектамі;
  • кіраванне праектамі ў дыстанцыйных камандах праз онлайн прылады;
  • арганізацыя мерапрыемстваў да некалькіх соцен людзей;
  • праца з опэнсорс праграмамі, ОС Linux, опэнсорс графічныя прылады Gimp, InkScape, праца з відэа ў Blender;
  • арганізацыя працы з калектыўным досведам праз вікі, праца з беларускай Вікіпедыяй і вікі-супольнасцю;
  • арганізацыя празрыстых працэсаў працы і прыняцця рашэнняў у камандзе;
  • у разгортванні мэш-сетак (гаразынтальных wi-fi сетак для камунікацый на адмысловай тэрыторыі, ці мерапрыемстве);
  • веды па тэмах аўтарскага права і адкрытых ліцэнзій Creative Commons, свабоднай культуры і эканомікі шарынга (у Беларусі і ва ўсім свеце);
  • лічбавай бяспецы і прыватнасці, працы з тэхналогіямі арганізацыі бяспекі у камандзе і асабістай бяспекі;
  • і нават маем досвед вермі-тэхналогій у гарадскіх умовах або зэроарганік вэйст.

Нашы рэсурсы:

  • памяшканне ў цэнтры горада (умяшчальнасць 20-30 чалавек); 
  • вайфай;
  • роварны куток, (як інструментамі, так і разыходнікамі);
  • бойлер і імбрык;
  • праектар, экран, калонкі;
  • 2 сталы і каля 25 крэсел; 
  • дошка, маркеры, папера, асадкі, алоўкі, іншая канцылярыя, якая знаходзіцца ў агульным доступе;
  • лэптопы, навушнікі, мышкі;
  • вэб-сэрвісы: grammarly, realtimeboard, zapier, mindmeister;
  • паліца Буккросінга і бібліятэка Фаланстэра;
  • актыўныя айці-валанцёры і магчымасць прыцягнуць новых, у тым ліку па гуманітарным кірунках;
  • сродкі камунікацыі: рассылка Фаланстэра і Лічбавай Майстэрні, суполкі ў Vk і Fb.

 

Каб прапанаваць партнёрства, калі ласка, напішыце ліст на falanster.by@gmail.com альбо жміце

Запоўніць анкету!

 

Тэхнічныя партнёры

             ​             

                          ​

 

 

Інфармацыйныя партнёры

   

 

 

 

 

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.