Накірункі дзейнасці Фаланстэра мы афармляем у праекты, праз якія хочам:
- Уздзейнічаць на сацыяльнае, культурнае, эканамічнае і палітычнае жыццё краіны.
- Данесці і распаўсюдзіць нашы ідэі, прынцыпы, погляды.
- Узаемадзейнічаць з рознымі супольнасцямі і групамі, тым самым змяняць грамадства.
Формы праектаў могуць быць рознымі. Cёння гэта развіццё экасістэмы свабодных ведаў, стварэнне дапаможніка раварыста, распрацоўка і ўкараненне прыладаў электроннага ўдзелу грамадства ў справах краіны і інш.
Для актывіста праекты - гэта шанец адчуць розныя ролі: валанцёра, актывіста, каардынатара, сустваральніка - і стаць часткай агульнага справы Фаланстэра!
Вы таксама можаце дапамагчы ў рэалізацыі гэтых праектаў сваімі фінансамі.
Усе перамены пачынаюцца са зносінаў.
Клубы – гэта нашы лабараторыі атрымання ведаў і замацавання досведу. Тут мы эксперыментуем, тэстуем новыя метады і ідэі, абменьваемся ведамі і кантактуем.
У клубах мы хочам:
- Ствараць карысныя Фаланстэру і грамадству праекты, якія адкрываюць веды і магчымасці, арыентаваныя на розныя групы.
- Павялічыць кола аматараў.
- Узмацніць супольнасць Фаланстэра, акружыць сябе цікавымі людзьмі, актуальнай інфармацыяй і іншымі важнымі для працы з грамадствам рэсурсамі.