"nota bene"

Праца каманды

Нашы асноўныя сродкі камунікацыі:

  1. Штомесяцовыя сустрэчы кожны другі аўторак. Сустрэчы адбываюцца на базе ў 18:50. На іх падымаем розныя тэмы, якія можа дадаць кожны ахвотны, хто жадае прысутнічаць на сустрэчы. Уваход вольны для ўдзельнікаў Фаланстэра, усіх сімпатызуючых і патэнцыйных партнёраў. Падчас сустрэч кожны ахвочы можа далучыцца да дзейнасці арганізацыі, або абмеркаваць партнёрства.
  2. Вікі Фаланстэра - гэта база ведаў, у якой намі захоўваецца важная і карысная інфармацыя, якая можа не раз выкарыстоўвацца ўдзельнікамі Фаланстэра і нашымі прыхільнікамі. У вікі могуць дадаваць і змяняць дадзеныя ўсе жадаючыя.
  3. Сайт - гэта месца, дзе мы размяшчаем навіны, адлюстроўваем нашы праекты і падзеі, пакідаем афіцыйную інфармацыю і кантактныя даныя.
  4. Падпіска - рэгулярныя навіны ад Фаланстэра.
  5. Асноўнае стасаванне па праектах адбываецца праз дошкі ў Trello. Каб трапіць на цікавую для вас дошку, звяжыцеся з намі або самастойна пашукайце інфармацыю пра адчыненыя дошкі ў вікі.

Прынцыпы:

За ўвесь час існавання Фаланстэра ў яго сфармаваліся пэўныя прынцыпы па якіх мы дзейнічаем. Самыя важныя з іх:

Празрыстасць - гэта значыць, што ўдзельнікі арганізацыі імкнуцца палепшыць даступнасць і своечасовасць інфармацыі аб дзейнасці арганізацыі для ўсіх зацікаўленых і забяспечваюць празрыстае прыманне рашэнняў і абмеркаванне спрэчных пытанняў усімі ўдзельнікамі арганізацыі. Для гэтага мы карыстаемся Loomio, вікі, блакнотамі.

Дзеякратыя - гэта значыць, што кірункі дзейнасці арганізацыі могуць гнутка змяняцца ў залежнасці ад цікавасцяў найбольш актыўных і прадуктыўных чальцоў арганізацыі. Рашэнні ў канкрэтных праектах могуць абмяркоўвацца ўсімі, але прымаюцца толькі тымі, хто будзе пасля выконваць абазначаныя планы. Астатнія ўдзельнікі Фаланстэра маюць права выказаць сваё стаўленне ці проста падтрымліваць рэалізацыю задум сваімі рэсурсамі. Таксама "дзеякратыя" значыць, што кожная альтэрнатыўная думка павінна падмацоўвацца гатоўнасцю да яе рэлізацы.

Удзел - з аднаго боку, гэта уцягванне Фаланстэрам у свае праекты грамадства, з другога - актывісты Фаланстэра імкнуцца ўдзельнічаць у розных супольнасцях, вывучаючы іх і дапамагаючы ім развівацца.

Удзельнічай у камандзе Фаланстэра!

Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.