"ad fontes"

Турнір Нефармалаў

Турнір Нефармалаў – штогадовае мерапрыемства, якое збірала ў Менску дваровыя футбольныя каманды з усіх куткоў краіны 2010-2012 гг. З’явіўся як працяг грамадскай ініцыятывы футбольнага турніра дваровых камандаў Zabej (2005-2010).

Мэту можна выказаць так:

“Футбол - не толькі сродак атрымання задавальнення і адпачынку. Гэта нагода і магчымасць спрабаваць новыя формы зносін, узаемадзеяння паміж рознымі людзьмі, выбудоўвання новай супольнасці. Таксама мы вяртаем спорт тым, хто ў ім мае патрэбу, і надзяляем яго першапачатковым сэнсам, які забірае індустрыя забаў. Кожны можа стаць удзельнікам, а не толькі гледачом. Магчыма, у iншай краiне футбол - гэта зносіны роўных, а не шоў.”

арганізатары Турніру

Правілы сцісла:

Для ўдзелу запрашаюцца па 2 каманды з кожнага вулічнага турніру, чэмпіянату ці лігі, а таксама аўтаномныя каманды з усіх населеных пунктаў Беларусі. Спаборніцтвы праходзяць на некалькіх адкрытых пляцоўках Менска адначасова. Удзел бясплатны. Мінімальны ўзрост удзельнікаў - 16 гадоў. Падрабязней пра правілы Турніру Нефармалаў чытайце на сайце супольнасці Забей.

Вынікі праекта:

  1. У 2011 годзе турнір сабраў 29 каманд з 8 папярэдніх турніраў (яшчэ з ініцыятывы Забей) з 12 гарадоў краіны пад лозунгам “Вернем футбол Вуліцы!”. Больш за 250 чалавек удзельнічалі ў фінальных турнірах. У 2012 турнір сабраў 36 (300 чалавек) камандаў.
  2. Турнір Нефармалаў-3 прайшоў у Брэсце, Баранавічах, Жодзіна, Віцебску, Барысаве, Магілёве, Гомеле, Асіповічах, Слуцку і Менску.
  3. Пасля турніру ўтварыліся незалежныя турніры ў Наваполацку, Рэчыцы, Менску, Жодзіна. Некаторыя працягваюцца дагэтуль.
  4. Турнір узгадваўся ў розных СМІ як дзяржаўных, так і прыватных.
  5. У арганізацыі на працягу 3 сезонаў прыняла ўдзел больш за 30 валанцёраў.
  6. Атрымалася ўзаемадзеянне з шэрагам мясцовых супольнасцяў 18 гарадоў Беларусі, дзе мы актыўна абменьваліся рэсурсамі.
  7. Падчас турніру ўдзельнікі азнаёміліся са славутымі дзеячамі ў гісторыі Беларусі.
  8. Каманда Фаланстэра назапасіла істотны досвет па камунікацыі з рознымі сацыяльнымі групамі, а таксама вызначыла каштоўнасць - самакіравання і сацыяльнай роўнасці.
Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.