"docendo discimus"

Вікі-дапаможнік. Кіруй ведамі!

Сёння шмат беларусаў ужывае Вікіпедыю, але толькі некаторыя ведаюць пра ўсе функцыі і магчымасці энцыклапедыі. Як дадаць артыкул ці фотаздымак на Вікіпедыю? Як рэдагаваць ці дапаўняць артыкул? Хто такія вікі-рэдактары і што такое вікі-супольнасць? Хто і як можа кіраваць Вікіпедыяй?

Для ўсіх тых, хто жадае дапамагчы развіццю беларускамоўнай Вікіпедыі, ці проста жадае больш ведаць пра ўсе магчымасці анлайн-энцыклапедыі, мы распрацоўвалі Вікі-дапаможнік.

Вікі-дапаможнік – гэта праект моладзевай арганізацыі Фаланстэр ў супрацоўніцтве з рэдактарамі абодвух раздзелаў беларускай Вікіпедыі, а таксама ўсімі прыхільнікамі свабодных ведаў і сучасных адкрытых спосабаў кіравання імі.

Праект накіраваны на ўсіх, хто стварае новыя веды і цікавіцца сучаснымі тэхналогіямі ў кіраванні ведамі.

Асноўная мэта праекту - сістэматызаваць веды пра карыстанне Вікіпедыяй у простай і зразумелай для большасці форме — у выглядзе дапаможінка (папяровага, электроннага і вікі) і гэтым дапамагчы развіццю беларускамоўнай Вікіпедыі.

Праект ствараўся на працягу ліпеня, жніўня і верасня 2015 года і паспяхова скончаны. Гатовы дапаможнік распаўсюджвацца ў лічбавым і друкаваным выглядзе бескаштоўна пад свабоднай ліцэнзіяй. Калі вам цікава даведацца больш пра свабодныя ліцэнзіі, паглядзіце наш праект Градка.

Відэа пра Вікіфікацыю:

Класічны правапіс:

вікі-дапаможнік (pdf)

вікі-дапаможнік (у вікіпэдыі)

Афіцыйны правапіс:

вікі-дапаможнік (pdf)

вікі-дапаможнік (у вікіпедыі)

П.С. Па пытаннях набыцця асобнікаў, ці паведамлення пра памылкі і недакладнасці, ці далучэння да тэмы - пішыце на falanster.by@gmail.com

Вынікі праекта:

  1. Вікі-дапаможнік выдадзены ў двух версіях: класічны і афіцыйны правапіс. Усяго выдадзена і распаўсюджана каля 150-200 экзэмпляраў. Cпампавана больш за 100 пдф-версіі.
  2. Размешчаны ў адкрытым доступе ў Вікіпедыі і для спампоўвання на нашым сайце ў pdf-версіі.
  3. 20 чалавек валанцёрылі (пісалі тэксты, малявалі, вычытвалі, пісалі навіны, мантавалі відэа...), каля 25 чалавек падтрымалі краўдфандынг праекту.
  4. Каля 10 розных супольнасцяў і грамадскіх арганізацый падтрымала нашу ініцыятыву і прымала ўдзел у працэсе. Галоўнае, удалося прыцягнуць да ўдзелу актывістаў вікі-супольнасці Беларусі.
  5. Колькасць артыкулаў у беларускай Вікіпедыі на працягу года павялічылася прыкладна на 20%, на што часткова паўплывала актыўнасць Фаланстэра. На 7 лютага 2015: класічны правапіс - 55 394 артыкулаў, афіцыйны правапіс - 80 322. На 11 студзеня 2016: класічны правапіс - 57 915 артыкулаў, афіцыйны правапіс - 111 545.
  6. Вікі-дапаможнік замацаваў нашу ўпэўненасць у неабходнасці дакументаваць дзейнасць праз выкарыстанне вікі-тэхналогій, а таксама зматываваў на больш шырокую дзейнасць па прамоцыі вікі-прынцыпаў у грамадстве.
Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.