"alias"

Falanster Speaking Club зноў адчыніў свае дзверы для ўсіх жадаючых!

чт, 12/20/2018 - 21:45

Як усе пачалося ў гэты раз?

Гісторыя сенняшняга інгліш-клаба пачалася яшчэ напрыканцы верасня, калі з'явілася патрэба набора стажораў і валанцераў дзеля абнаўлення сайта Фаланстэра. Нам прыйшло больш за 60 анкет жадаючых прайсці стажыроўку і 1/3 з іх аказалася ад перакладчыкаў! Выбар быў складаны і вельмі хацелася, каб як мага больш людзей змаглі атрымаць пажаданы досвед працы з мовамі. Адной з трапіўшых у Фаланстэр была Даріна.

Ітак, было вырашына прапанаваць ей адрадзіць англійскі клуб у Фаланстэры, ідэя чаго зарадзілася год таму назад. Нечакана аказалася, што Даріна на сам рэч мае высокі ўзровень англійскай мовы, выкарыстоўвае яе наўпрост, і ей нават больш падабаецца варыянт праводзіць сустрэчы на англійскай мове, чым займацца простым перакладам тэкстаў. Мы сабраліся, дамовіліся, захапіліся і зрабілі!

Як мы рыхтаваліся?

Уся наша праца валанцерская і аснована на самаарганізацыі. Напачатку нас было толькі двое, але неабходных ралей аж чатыры (каардынатар, арганізатар-хост падчас мерапрыемства, вядучы, фасілітар, піяршчык), і мы дзялілі іх паміж сабой. Потым да нас далучылася Насця, якая ўзяла на сабе ролю арганізатара і фасілітатара сустрэч - яна ўдзельнічае ў саміх сустрэчах, падрыхтоўке да іх і вяртанні ўсяго на месцв пасля.  

Увесь працэс уключае ў сабе: падрыхтоўку самой праграмы на 2 гадзіны часу па пэўнай тэме, напісанне паста для сацыяльных сетак, пошук малюнкаў альбо відэа для пастоў (да-да гэта таксама справа, якая патрабуе часу і канцэнтрацыі=)), распаўсюд інфармацыі пра сустрэчу ў сацыяльных сетках і нашай групе ў тэлеграм, набыванне ўкусняшак і гарбаты, падрыхтоўка кава-брэйкаў і памяшкання да івэнта, прыбіранне пасля, і...на сам рэч ня толькі...але гэта асноўнае. 

Што вельмі прыемна - наведвальнікі нам часта дапамагаюць з прыбіраннем самастойна, але мы не запытваем. Вы крутыя, дзякуй! 

Якія мэты закладалі?

Перад тым каб рабіць нейкую працу безумоўна трэба разумець дзеля чаго. Мы зклалі цэлы спіс таго, што карыснага можа прынесці Фаланстэру як валанцерскай арганізацыі клуб размоўнай мовы, бо справаў у нас заўседы досыць, таму важна было сканцэнтравацца на важным і разлічыць сілы і час. Нарэшце вырашылі рабіць і мэты паставіліся такія:

  1. Распаўсюдзіць веды пра дзейнасць МГА "Фаланстэр" сярод як мага большай колькасці людзей звонку, якія пра нас яшчэ не ведаюць (мінімум 40) за тры месяцы з пачатку дзеяння.
  2. Распавесці/зацікавіць іт-спецыялістаў, якія могуць наведаць наш інгліш-клаб удзелам у Фаланстэре (бо мы верым, што тэхналогіі змяняюць свет і той хто ей валодае можа рабіць гэта разам з намі).
  3. Вяртанне ў актыў пасіўных валанцераў (хто ведае можа ім хочацца наведаць Фаланстэр, а повад усе не знаходзіўся.:)
  4. Магчымасць  рэгулярнага нефармальнага ўзаемадзеяння паміж валанцерамі ў Фаланстэре  (унутры ўжо даўно шмат казалі пра тое, што мы часта сустракаемся па справах і рэдка ўстрайваем нефармальныя пасядзелкі, таму клаб патэнцыйна мог бы быць аднім з спосабаў, які можа выраўняць сітуяцыю).
  5. І апошняя, знешняя мэта, накіраваная на нашых удзельнікаў і якасць сустрэч - гэта стварыць добрую, сяброўскую адчыненую атмасферу, у якой нават чалавек з узроўнем basic пачне бурна выказваць свае думкі!=) ? І канешне падрыхтаваць для гэтага цікавыя задачы і гульні! 

Як усе праходзіць?

Першы Falanster Speaking event адбыўся 5 Лістапада. Мы атрымалі 36 заявак і прыйшло 16 наведвальнікаў. У памяшканне ўжо амаль не хапала месца, але было вельмі весела і цікава паразважаць на тэму матывацыі з люддзьмі з абсалютна розных сфер дзейнасці, розным узростам і асабістым досведам! І ў гэты дзень мы атрымалі шчырыя водгукі на паляпшэнне ад сваіх знаемых, таму наш клаб станавіцца лепей з кожным - гэта было карысна.  

Падчас мерапрыемства ў нас есць 2 гадзіны. Пачынаем са знаемства і адказаў на незвычайныя пытанні. Потым прыходзім да абранай тэмы вечара і выказваем свак меркаванні. Каля 19:00 п'ем гарбату, кушаем пячэнькі і даведваемся больш адзін пра аднаго ў нефармальнай абстаноўке. Потым вяртаемся і гуляем у размоўныя гульні да самага канца нашай сустрэчы=)

Напрыканцы мы запытваем нашых удзельнікаў пакідаць данэйт, каб набываць укусняшкі і гарбату на кава-паўзу і ўносіць уклад у арэнду нашага ўтульнага памяшкання.

Якія на сення есць вынікі?

  1. Мы правялі 7 сустрэч.
  2. Мы атрымалі ўсяго 74 заяўкі і з кожным мерапрыемствам іх становіцца усе больш. 
  3. У агульным сустрэчы наведала каля 50 чалавек.
  4. З іх як мінімум 5 чалавек дадаткова зацікавіліся дзейнасцю ўсяго Фаланстэра і яго праектамі. Адзін чалавек нават пажадаў стаць айціваланцерам і пастучаўся на на е-мэйл.
  5. За лістапад удзельнікі пакінулі 86,40 рублеў данэйта. Збор данэйта дазваляе нам устраіваць кава-брэйкі і гэтага хапае на аплату камунальных паслуг нашага утульнага памяшкання.

Што адбываецца прама зараз?

Сення ў Даріны пытанне з часам, які яна зможа ўдзеляць інгліш-клабу. Таму мы запрашаем у нашу каманду яшчэ аднаго вядучага. Гэта ў той жа час і вельмі цікавая, і адказная роля. Ты адчуваеш, што яна цябе падыходзіць? Не чакай, пішы на valeria@falanster.by.

Каманда FSC:

  • Валерыя Амялюсік - каардынатар-арганізатар;
  • Дар'я Вараненка - вядучая;
  • Анастасія Немчыкава - арганізатар-фасілітатар.

 

P.S. Прыходзьце на наша кіно ў панядзелак 24.12.2018! Да новых сустрэч!

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.