"ars nova"

Лічбавая Майстэрня

Лічбавая Майстэрня — гэта ініцыятыва Фаланстэра, закліканая абудзіць айціваланцёрства ў Беларусі.

Што лічбавае валанцёрства прыўносіць у грамадства?

  1. Валанцёрства ўзмацняе сацыяльныя сувязі і абмен ведамі паміж тэхнічнымі адмыслоўцамі ды грамадскімі актывістамі. Гэтыя сувязі ўзбагацяць абодва бакі.
  2. Праз абмен каштоўнасцямі і культураю паміж сеткавымі жыхарамі, гікамі, нэрдамі і сацыяльнымі наватарамі пашыраецца важнасць лічбавых правоў, такіх як: прыватнасць, права на развіццё, пераадоленне лічбавай дыскрымінацыі праз паляпшэнне сваіх лічбавых кампетэнцыяў і г. д.

Такім чынам, праз узаемадзеянне магчымасцяў, якія даюць лічбавыя тэхналогіі, і ініцыятыў, накіраваных на развіццё грамадства, айці-валанцёрства будзе спрыяць больш устойліваму развіццю краіны

Мы працуем на трох узроўнях

  1. Дапамагаем ініцыятывам і партнёрам палепшыць іх лічбавы патэнцыял. Наша дапамога можа заключацца ў:
    • стварэнні ці рамонце сайта;
    • дапамозе ў арганізацыі каманднай працы з онлайн-прыладамі;
    • забеспячэнні хостынгу ды іншых вэб-сэрвісаў.
  2. Стымулюем цікавасць валанцёраў да розных сацыяльных праектаў праз прыцягненне іх да ўдзелу ў хакатонах, фестывалях, канфэренцыях і самастойную арганізацыю конкурсаў для іх. Гэта пераважна офлайнавая актыўнасць.
  3. Ствараем і падтрымліваем онлайн-маркет айці-валанцёрскага абмену. Гэта старонка Лічбавай Майстэрні, на якой валанцёры і шукальнікі іх паслуг змогуць знаходзіць адзін аднаго. Таксама глядзіце відэа і прэзентацыю ЛМ!

Для найбольш актыўных валанцёраў мы будзем прапаноўваць розныя «плюшкі» ад Фаланстэра і спрыяць большаму раскрыццю творчага патэнцыялу кожнага канкрэтнага валанцёра.

Чаго мы чакаем у якасці выніку?

  • Валанцёры ведаюць, дзе можна знайсці сабе занятак.
  • Айці-валанцёрства стала модным. Дапамагаць – гэта каштоўнасць.
  • Грамадскія ініцыятывы ведаюць, як эфектыўна знаходзіць айці-дапамогу.

Дзейнасць Лічбавай Майстэрні пачалася ў канцы 2016 года. І на сеняшні дзень мы маем наступныя вынікі:

  • 9 рэалізаваных праектаў;
  • больш за 80 актыўных валанцераў;
  • больш за 1200 гадзін валанцерскага часу выкарастына на дапамоогу грамадскім ініцыятывам.

Далучайся да нашых груп:

 

Уключайся ў каманду Лічбавай Майстэрні!

 

Белорусский
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.