"cosa nostra"

Капэкс

Education stems from the desire to learn.      
With that, you don't need schools. 
Without it, all the schools                                                                                                                     
in the UNIVERSE are useless...                                                                                             

 

Капэкс – клуб Аматараў перакладу і Эксперыментатараў – клуб, які збірае перакладчыкаў-параноікаў ці людзей, неабыякавых да моваў. Клуб валанцёраў-перакладчыкаў на базе Фаланстэра.

Перакладчык-параноік – гэта сацыяльны гік, які разумее ў чым цымус перакладу і што працэс перакладу складаецца не проста з “узяў і пераклаў”. Перакладчык-параноік – гэта такая істота, якая не спыніцца, пакуль не знойдзе лепшы адпаведнік. Эксперыментаваць перакладчык-параноік любіць не толькі са словамі і тэкстамі, але і з прыладамі для перакладу, з сацыяльным узаемадзеяннем унутры валанцёрскага клуба і па-за межамі яго, з формамі сумеснай дзейнасці гікаў-перакладчыкаў.

Задачы

Першая! Дапамагаць Вялікаму і Жахліваму Фаланстэру разграбаць перакладчыцкія завалы і перабіраць лінгва-бульбу.

Мы робім лепшае даступным :)

Другая! Шукаць магчымасці для рэалізацыі назапашаных скілоў таксама і па-за межамі Фаланстэру. Супрацоўнічаем з цікавымі ініцыятывамі і суполкамі.

Дапамагаем сябрам.

Трэцяя! Развіваць клуб і развівацца самім ва ўсе магчымыя бакі для выканання першай і другой задачы. Ладзім тэматычныя сустрэчы, цікавыя варкшопы з цікавымі спікерамі, сустракаемся для кінапраглядаў і розных  іншых івэнтаў.

Вынікі клуба:

  • Пераклалі шэраг артыкулаў на сайт Ф.
  • Пачалі перакладаць ліцэнзію СС і паралельна стваралі гласарый. Зладзілі варкшоп па перакладу рэкламы, вучыліся перакладаць тое, што немагчыма перакласці.
  • Зладзілі разам з БОСС Інгліш Спікінг Івнінг.
  • Сабралі невялікую базу рэсурсаў для перакладу.
Беларуская
You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.