"cogitandum et agendum"

Дзелімся лепшымі практыкамі працы з моладдзю на кірмашы

+1
0
-1

16 траўня адбудзецца Кірмаш лепшых практык працы з моладдзю ў “Цэху”, Кастрычніцкая 16. Арганізацыі, ініцыятывы і адмыслоўцы запрашаюцца да ўдзелу, заяўкі прымаюцца да 20 красавіка.

Мэта Кірамашу: наладзіць устойлівыя партнёрскія сувязі паміж арганізацыямі, ініцыятывамі і адмыслоўцамі, якія працуюць з моладдзю, і ў далейшым супрацоўнічаць дзеля развіцця моладзёвага сектару.

Праграмма будзе ўключаць:

  • майстар-класы,
  • выступы экспертаў пра самыя новыя і эфектыўныя метады працы,
  • прыклады найбольш паспяховых практык працы,
  • працоўныя группы па налажванні партнёрства і будучых дзеянняў,
  • дыскусіі.

Каб прыняць удзел - неабходна запоўніць форму да 20 красавіка. На падставе ўсіх пададзеных заявак будзе распрацавана праграма і абвешчана да 1 траўня.

Арг. камітэт Кірмашу - адкрыты і любая ініцыятыва ці арганізацыя можа далучыцца да правядзення. Для гэтага кантактуйце з адказнай - Алісай Карповіч з “Фіальты”, +375292054760, alisa.karpovich@gmail.com

Падрабязную інфармацыю чытайце на сайце Кірмашу.

Партнёры: “Фаланстэр”, “Фіальта”, “Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый”, “Новыя твары”, “Гісторыка”, “Офіс прасоўвання ініцыятыў”, Асацыяція дадатковай адукацыі і асветы, “Брацтва арганізацый студэнцкага самакіравання”, Адукацыя.Інфо, “Новае заўтра”, “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.” ў Беларусі.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.