"dictum - factum"

Дзень адкрытых дадзеных у Мінску

+1
+25
-1
Стваральнікі і ідэйныя натхніцелі руху за адкрытыя дадзеныя будуць дзяліцца досведам і ведамі 22 лютага. Арганізатарам выступае моладзевая арганізацыя Фаланстэр.
 
Праграма мерапрыемства будзе ўключаць лекцыі, сумаўленні, прэзентацыі праектаў, якія былі зробленыя за апошні год беларускімі актывістамі. Таксама Марцін Кліім, пірат і актывіст адкрытых дадзеных з Нямеччыны, распавядзе пра становішча спраў у сваёй краіне. Падрабязней праграма.
 
Арганізатары падзеі ў Мінску далучаюцца да міжнароднага фэсту адкрытых дадзеных, які адначасова праходзіць у розных кропках планеты.

Дата: 22 лютага
Час: з 16:00 да 20:00
Месца: будзе ўдакладнена ўсім, хто запоўніць анкету.
Хэштэг: #opendataday
Па розных пытаннях звязвайцеся з арганізатарамі па тэлефоне +375 291 274267 ці пішыце  falanster.by@gmail.com

Даведка:
Рух за адкрытыя дадзеныя сусветнага маштабу і ахоплівае вэб-распрацоўнікаў, інтэрнэт-актывістаў, журналістаў, дзяржаўныя службы а таксама розныя сацыяльныя праекты, якія падзяляюць прынцыпы празрыстага ўрада. Гэты рух выступае за тое, каб дзяржаўныя органы і ўстановы выкладвалі ў сеціва дадзеныя статыстыкі ў машыначытэльных фарматах для лепшага пошуку, апрацоўкі, аналізу і візуальнай падачы дадзеных, якая будзе зразумела і недасведчаным грамадзянам. Падрабязней чытайце тут.

Праграма

  • Прадстаўленне моладзевай арганізацыі Фаланстэр. Міхаіл Волчак.
  • Рух Open Data у Беларусі: планы і перспектывы.  Аляксей Мядвецкі.
  • Лекцыя пра праекты Адкрытых Дадзеных у Нямеччыне. Марцін Кліім.

Перапынак

  • Прэзентацыя праекта «Узнагароды Беларусі» nagrady.by. Сайт рэалізаваны актывістамі Фаланстэра ў Drupal-клубе, прысвечаны аналізу палітыкі дзяржавы ў вобласці прэміявання знакамі адрознення. Раман Будны.
  • Лекцыя праекту koshturada.by Сёння дадзеныя гэтага праекта не выкладзены ў адкрыты доступ, але, так ці інакш, рэсурс арыентаваны паказаць розныя бакі бюджэтнай палітыкі дзяржавы. Можна будзе задаць пытанні каардынатару праекта Уладзіміру Кавалкіну
Перапынак
 
  • Прэзентацыя праекта "Бяспечны Горад". Збірае, аналізуе і прадстаўляе дадзеныя пра пажары ў сталіцы. Сайт рэалізаваны на мінулым хакатоне Hack for Future.
  • Слова іншым супольнасцям, якія спрыяюць развіццю руху адкрытых дадзеных у Беларусі.
  • Прэзентацыя праекта "Zvarot.by"
  • Прэзентацыя Пірацкага Цэнтру.
  • Тут можа быць ваша прэзентацыя (5-10 хвілін) – злучайцеся з арганізатарамі па тэлефоне +375 291 274267 ці пішыце  falanster.by@gmail.com

 

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.