"docendo discimus"

Каго любіць Вікі, ці чаму Джымі Ўэлс кручэ Мацкевіча?

+1
0
-1
У межах Тыдня беларускага мыслення* Фаланстэр запрашае на майстар-клас па Вікіпедыі: будзем мысліць вікі-тэхналогіі ў Беларусі разам і дадаваць адмысловыя артыкулы ў Вікіпедыю. Сустрэча адбудзецца 24 верасня, пачатак а 14.00, па адрасу вул. Захарава 77а, пам 2 (база Фаланстэра).
 
Майстар-клас будзе складацца з дзвух частак: тэарэтычнай і практычнай. У першай арганізатары раскрыюць гісторыю, тэорыю і практыку супольнасці Вікіпедыі. Другая частка будзе прысвечана непасрэдна практыцы па дадаванню артыкулаў.
 
Праграма:
  • Больш чым Вікіпедыя: з чаго пачаць выкарыстоўваць фота хаб Вікімедыі, ці да якога конкурса лепей далучыцца.
  • Як функцыянуе супольнасць і што чакаць ад яе ўдзельнікаў.
  • Гісторыя сусветнай вікі-супольнасці: ключавыя моманты, якія прывялі яе да поспеху.
  • Як можна выкарыстоўваць вікі-ідэі і тэхналогіі ў Беларусі.
 
Кожная тэма будзе раскрывацца з нагляднай дэманстрацыяй: дадаванне артыкулаў, фота. Таму, калі вы жадаеце прыняць удзел у практычнай частцы, неабходна ўзяць з сабой ноутбук і загаддзя знайсці інфармацыю па вашай тэме (або быць гатовым працаваць з прапанаванай).
 
Мыслім вікіБеларусь!
 
Па пытаннях звяртайцеся па тэлефоне +375 29 8602312 ці пошце falanster.by@gmail.com.


ДАВЕДКА

“Тыдзень беларускага мыслення”(19-25 верасня) ставіць на мэту прадстаўленне разнастайных формаў і праяўленняў беларускага мыслення ў сучасным беларускім грамадстве.

У арганізацыйны камітэт Тыдня ўваходзяць: Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь“, Лятучы ўніверсітэт, грамадская кампанія “Будзьма беларусамі!”, Беларускі Калегіум, “Мова Нанова”, “Беларусский журнал”, кнігарня “ЛогвінаЎ”, Інстытут палітычных даследаванняў “Палiтычная сфера”.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.