"cogitandum et agendum"

Кібер Кіно 4.1: Рэальнасць ці матрыца?

+1
0
-1

Першы ў чацвёртым сезоне Кібер Кінабункера прагляд адбудзецца 2 сакавіка, а 19.00, на базе Фаланстэра (вул.Захарава 77а, пам. 2). Глядзім культавае кіно “Матрыца”.

80-90-я гады як пачатак і росквіт кіберпанк культуры нарадзілі шмат кнігаў і фільмаў. Але чаму адзін з самых яскравых лічыцца фільм “Матрыца”? Ці гэта ўдала паднятая праблема рэальнага свету, у якім чалавек адчувае сабе вінцікам вялікага механізму? Ці гэта прыгожая графіка і эфекты, якія пагружаюць гледача ў паралельную магчымую рэальнасць?

Паспрабуем паразважаць пра асноўныя думкі фільма, як фільм паўплываў на станаўленне сучаснага гіка.

Дата: 2 сакавіка
Час: збор 18.30-19.00, пачатак прагляду 19.00
Месца: вул. Захарава 77а, пам. 2,
Кантакт: +375 29 8602312

Уваход свабодны для гікаў, кіберпанкаў і прочай навалачы :)
Можна прыносіць гарбату, каву, ды пячэнькі.

Глядзім! Думаем! Гічым!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.