"ad fontes"

Мэш-клуб 1.1. Знаёмімся

+1
-11
-1

Мэш-клуб Фаланстэра распачынае першы сезон 14 лютага.

План сустрэчы:

  1. Знаёмства ўдзельнікаў (10 хвілін).
  2. Прэзентацыя клуба (15 хвілін).
  3. Прагляд відыя-ролікаў па мэш-сеткам (20 хвілін)
  4. Абмярковаем, як можна супрацоўнічаць і развіваць працу клуба.

Запрашаем актывістаў гарадскіх, тэматычных, мясцовых супольнасцяў, якія адчуваюць патрэбу ў наладжванні агульнай інфармацыйнай прасторы сваіх чальцоў, мэтавай аудыторыі пастаянна або падчас мерапрыемстваў.

Будзем рады бачыць сімпатызуючых сістэмных адміністратараў, даследчыкаў, распрацоўшчыкаў праграм.

Хто асабліва зацікавіўся працай клуба, смела запаўняйце анкету, так мы зможам пакамунікаваць персанальна.

  • Дата: 14 лютага
  • Час пачатку: 16:00 (працягласць 1,5 гадзіны)
  • Адрас: г .Мінск, вул.Захарава, 77а, пам.1Н, пак. 2 б (5 пад'езд,  металічныя дзверы злева з паштовай скрыняй, уніз па прыступках і дзверы направа, на вакне таблічка "Фаланстэр").
  • Кантакт: +375 29 1274267

 

Даведка:
Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнню і развіццю вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.
Мэш-сеткі - гэта бяздротавыя сеткі, пабудаваныя на дынамічнай архітэктуры, дзе кожны вузел (удзельнік) сеткі можа мець розныя ролі: быць выхадам у Інтэрнэт, сэрверам для якога-небудзь сервіса, кліентам або проста перадаючай прыладай.

Падрабязней пра мэш-клуб чытайце тут.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.