"magnum opus"

Мэш сетка: як гульнявы метад можа дапамагчы ў развіцці адкрытых тэхналогій.

+1
0
-1

Эксперыменты з бяздротавымі сеткамі ставіць Фаланстэр на традыцыйным злёце лінуксойдаў LVEE (Linux Vacation / Eastern Europe), які адбудзецца 25-28 чэрвеня на турбазе “Хімік”.

На працягу некалькіх дзен спецыялісты па стварэнні і развіцці Open Source тэхналогій будуць актыўна абменьвацца вопытам. Тым часам Мэш-клуб Фаланстэра правядзе майстар клас па бяздротавых тэхналогіях і прапануе разгарнуць тэставую мэш-сетку на месцы правядзення.

Ідэя майстар класу - узмацніць карысць ад тэхналогіі, зрабіць яё больш зразумелай, палепшыць кантакт паміж актывістамі і спецыялістамі ў інфармацыйных тэхналогіях.

Каб зразумець тэхналогію лепш, удзельнікі змогуць пагуляць у меш-гульню па мадэляванні сеткі. Сцэнар можна абраць любы: двор, фестываль, парк і г.д. Наступны крок - адчуць, як ствараецца Інтэрнэт - працягваць драты, злучаць і наладжваць роўтары, тэставаць.

“Асноўная мэта майстар класу: сумесна з іншымі ўдзельнікамі і актывістамі змадэляваць мэш-сетку (як прыклад, для патрэбаў LVEE), а таксама высветліць месца гульнявога падыходу ў развіцці адкрытых тэхналогіяў,” - распавядае кіроўца Мэш-клуба Міхаіл Волчак.

Для паўнавартаснага эксперыменту запрашаем валанцёраў для мантажу сеткі, транспарціроўцы, раздачы Інтэрнэту.
Падрабязны план можна глядзець у вікі Фаланстэра. Па пытаннях тэлефануйце +375 29 1274267 або пішыце на falanster.by@gmail.com

ДАВЕДКА:
Мэш-клуб – эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнні і развіцці вайфай і мэш сетак у грамадстве.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.