"omnia vincit"

Паштоўкі за данэйт. Падтрымай Фаланстэр!

+1
0
-1

Мы зрабілі паштовак невякага накладу. Мы раздаем іх тым, хто валанцёрыў у Фаланстэры. Узнікла ідэя сабраць трохі данэйта.

Таму усе, хто хоча атрымаць паштоўку або паштоўкі Фаланстэра, вы можаце абраць як мінімум тры шляхі.

  1. Паваланцёрыць у нашых праектах
  2. Надрукаваць іх самастойна, абраўшы на гітхабе
  3. Замовіць у нас, зрабіўшы данэйт (чытай ніжэй).

Зараз разгледзім трэці сцэнар. Які складаецца з трох крокаў.

  1. Абіраеце ў галерэі брэндавых паштовак і кансольных паштовак тыя паштоўкі, што вам спадабаліся.
  2. Робіце данэйт на наш рахунак. За паштоўку 1,5* рубля.
  3. Дасылайце нам свой паштовы адрас на электронную скрыню і кідайце спасылкі на абраныя паштоўкі falanster.by@gmail.com

Сабраныя сродкі пойдуць на аплату памяшкання Фаланстэра і іншыя праекты.

*Мы будзем удзячны і за большы данэйт =) Падтрымайце Фаланстэр!

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.