"ex libris"

Пірацкі намёт правядзе майстар-клас па АйЦі-фенечках

+1
0
-1

Шэраг актыўнасцяў па сучасных інфармацыйных тэхналогіях ладзіць Мэш-клуб у межах Кірмашу моладзевых практык 16 траўня.

У АйЦі-намёце на працягу дня вы зможаце:

  • усталяваць Linux* і атрымаць дапамогу па вашых праблемных пытаннях,
  • навучыцца рабіць АйЦі-хэндмэйд,
  • напісаць свой першы артыкул ў Вікіпедыю,
  • паўдзельнічаць у гульні: як разгарнуць бяздротавую сетку на сваім раёне.

Увага!

  • Адмыслова зарэзервуйце інфу на сваіх ноўтах, для тых, хто пажадае змяніць сістэму.
  • Бярыце старыя кампутарныя дэталі для пляцення айці-фенечак, для аматараў хэндмэйду.
  • Канечне, не забудзьцеся свой ноўт.

Па пытаннях пішыце на falanster.by@gmail.com, тэлефануйце +375291274267.

Адрас: Кастрычніцкая,16, Крэатыўная прастора “ЦЭХ”
Час: з 11 00 да 18 00


Даведка

Мэш-клуб – гэта эксперыментальны праект Фаланстэра па вывучэнні і развіцці вайфай і мэш сетак у нашым грамадстве.

Фаланстэр — гэта маладзёвая арганізацыя, мэта якой — развіваць грамадскія супольнасці і грамадства з дапамогай сеціва Інтэрнэт. 

Кірмаш моладзевых практык - мерапрыемства, мэта якога наладзіць устойлівыя партнёрскія сувязі паміж арганізацыямі, ініцыятывамі і адмыслоўцамі, якія працуюць з моладдзю.

You are reporting a typo in the following text:
Simply click the "Send typo report" button to complete the report. You can also include a comment.